Калі ў цэнтры ўвагі – дзеці і іх бацькі

Date 30.08.2024 Man
Comment 1197
Калі ў цэнтры ўвагі – дзеці і іх бацькі

У цэнтральным універмагу горада Беразіно прайшло мерапрыемства ў рамках акцыі «У центры ўвагі – дзеці». 

У аддзеле з дзіцячымі таварамі з пакупнікамі пагутарыла інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Маргарыта Закрэўская. Яна арганізавала гульневую пляцоўку, дзе можна было навучыцца карыстацца вогнетушыцелем, патэлефанаваць у службу ратавання, пагуляць у крыжыкі-нолікі, даведацца пра знакі пажарнай эвакуацыі.

Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў карысную наглядную прадукцыю. Самы галоўны пасыл, які даносяць да дарослых у гэтыя дні ратавальнікі ўсей краіны, гучыць так: сачыце за заняткамі дзяцей, паважаныя дарослыя! Штодня напамінайце дзецям правілы пажарнай бяспекі, правілы бяспечных паводзінаў на дарозе і пры знаходжанні ля вадаема.

Толькі наша асабістая адказнасць і ўважлівыя адносіны да заняткаў дзяцей здольныя звесці амаль да нуля рызыку атрымання дзецьмі траўмы ці яго гібелі. Акцыя не заканчваецца: наперадзе – вяселыя і карысныя ўрокі бяспекі ў школах, вучэбныя эвакуацыі, гутаркі з бацькамі.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Сакавік 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31