На парадку дня – ворыва

Date 30.10.2024 Man
Comment 1295
На парадку дня – ворыва

Механізатар ААТ “Брадзец” Аляксандр Кніга добра вядомы ў раёне чалавек. І не толькі сваім багатым працоўным стажам, але і тым, што яму падуладны любыя работы на трактары. Да таго ж, ён – пастаянны ўдзельнік жніва і пастаянна трапляе ў лік лепшых камбайнераў Бярэзіншчыны. Сёлета, напрыклад, ён уваходзіў у састаў дэлегацыі нашага рэгіёна, якая прымала ўдзел у абласным свяце “Дажынак”.

Але святы святамі, а асенняя пара прымушае не сядзець без працы, а займацца штодзённымі справамі. Хапае іх і ў Аляксандра Мікалаевіча. Яшчэ зусім нядаўна прымаў удзел ва ўборцы кукурузы. Затым быў перыяд пастананоўкі тэхнікі на зімовае захоўванне. А зараз у механізатара не менш адказная місія: ён заняты на ворыве зябліва. Яго новенькі МТЗ-1221 мы сустрэлі на палетку непадалёк ад Брадца.

– Спраў у восень хапае, – згаджаецца Аляксандр Кніга. – Сёння мы робім задзел пад будучую яравую сяўбу. Узараць належыць яшчэ добры клін, каля тысячы гектараў. Дзе тут сядзець? Тым больш, што надвор’е стаіць спрыяльнае, трэба карыстацца момантам. А работы хопіць аж да маразоў. Так што мы, члены мехатрада, занятыя на гэтай важнай справе, настроены толькі на працу.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30