З гульнямі і карыснай інфармацыяй – да жыльцоў інтэрната

Date 13.11.2024 Man
Comment 780
З гульнямі і карыснай інфармацыяй – да жыльцоў інтэрната

Чарговае мерапрыемства акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» раённыя ратавальнікі правялі на базе інтэрната прадпрыемства «Бярэзінская жыллева-камунальная гаспадарка».

Загадзя тут вісела аб’ява, таму ў назначаны час прыйшлі і дарослыя, і дзеці. Інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова прапанавала розныя формы работы: гутарка,  віктарына, гульні «Назаві прычыну пажару», «Званок у службу ратавання», «Крыжыкі-нулікі».  Падчас своеасаблівага экзамену па бяспецы можна было выйграць кружку, заплечнік і флікер – уся прадукцыя нагадвала пра нумар службы ратавання. Да акцыі далучылася актыўная моладзь з раённага камітэта рэспубліканскага саюза моладзі: юнакі ў адметных жылетах расказвалі ўдзельнікам акцыі пра карысць у доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, нагадалі і прынцып выкарыстання вогнетушыцеля. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў карысныя буклеты ад ратавальнікаў і, думаецца, папоўніў свае веды пра ўласную бяспеку.

Ратавальнікі нагадваюць: кожны дзясяты пажар па статыстыцы заканчваецца гібеллю чалавека. Часцей за ўсё ў агні гінуць нецвярозыя курцы і пенсіянеры. Не прапальвайце свае жыццё, паважаныя беларусы, беражыце сябе і жыллё ад агню. Карыснымі парадамі заўседы рады дапамагчы раённыя ратавальнікі, а вось ці браць інфармацыю да ведама – гэта залежыць ад вас.

Вольга Ермакова,

інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30