Як заўсёды, у час сустрэчы панавала сяброўская шчырая атмасфера. Дадатковую прыемную нотку мерапрыемству ўнёс інструктар Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” Юрый Мар’янкоў. Павіншаваўшы прысутных са знамянальнай юбілейнай датай, ён уручыў падзякі абласной арганізацыі БелТІЗ за актыўную жыццёвую пазіцыю і ўдзел у жыцці арганізацыі членам таварыства Раісе Гушко і Людміле Суднік. Аналагічнай узнагароды ўдастоены таксама Марыя Саскавец, Валянціна Казак, Кацярына Прымакова і Леанід Лескавец.
Словы віншаванняў да аўдыторыі адрасавала і даўні сябар таварыства, аўтар многіх цікавых сумесных праектаў і мерапрыемстваў, старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Дубовік. Наперадзе, адзначыла яна, плануецца яшчэ нямала цікавых мерапрыемстваў, падарожжаўі выстаў, якія дапамагаюць членам таварыства раскрыцца, з’яднацца і актыўна правесці вольны час. А асцю са сталіцы Ірына Леанідаўна ўручыла духмяны каравай як удзячнасць за тую дапамогу, якую аказвае абласное таварыства нашай арганізацыі і яе кіраўніку Таццяне Кліменка.
Завяршылася сустрэча традыцыйным сумесным чаяпіццем, а таксама невялікім канцэртам, арганізаваным уласнымі сіламі.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.