Чатыры новенькіх аўтамагазіны

Date 03.12.2024 Man
Comment 1008
Чатыры новенькіх аўтамагазіны

Гэтымі днямі аўтапарк Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўсаюза папоўніўся чатырма новымі аўтамабілямі МАЗ-437121. Яны ўяўляюць сабой аснашчаныя вітрынамі і халадзільнымі ўстаноўкамі аўтамагазіны для абслугоўвання насельніцтва аддаленых вёсак, у якіх адсутнічаюць стацыянарныя крамы.

Як расказаў начальнік аддзела тэхнічнага развіцця і транспарту філіяла Уладзімір Грынкевіч, аўтамабілі атрыманы ў лізінг у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы сістэмы спажыўкааперацыі. У сувязіз чым, што Бярэзінскі філіял абслугоўвае і Чэрвеньскі раён, тры з атрыманых чатырох аўтамабіляў будуць накіраваны іменна туды. Яны дастануцца вадзіцелям Аляксандру Бурамі, Алегу Блізнюку і Аляксандру Мажутка і нашаму бярэзінскаму вадзіцелю Валерыю Палянскаму, які да гэтага часу кіраваў аўтамагазінам ГАЗ-3309.

Яшчэ раней, два месяцы таму назад філіял таксама атрымаў яшчэ адзін аналагічны аўтамагазін. І зараз, такім чынам, іх парк (ён складае 8 адзінак – 5 абслугоўваюць Бярэзіншчыну і 3 – Чэрвеньскі раён) поўнасцю абноўлены. Да таго ж застаецца два рэзервовыя аўтамагазіны на выпадак паломкі, правядзення тэхаглядаў, вялікай нагрузкі на існуючыя ў гарачы летні перыяд і г.д.).

У далейшых планах работнікаў бярэзінскай спажыўкааперацыі далейшае паступовае абнаўленне аўтапарка аддзела тэхнічанага развіцця і транспарту. У цэлым тут налічваецца 33 адзінкі танспарту – спецыяльна абсталяваныя для перавозкі харчовых тавараў фургоны, хлебавозкі і г.д. Гэты крок ужо ўключаны ў распацаваную на наступны год інвестпраграму.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30