Шаноўныя спецыялісты і ветэраны службы сацыяльнай абароны

Date 05.01.2025 Man
Comment 44
Шаноўныя спецыялісты і ветэраны службы сацыяльнай абароны

Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

Сфера прыкладання вашых намаганняў вельмі шырокая, бо датычыць многіх слаёў нашага грамадства. У полі вашага зроку – людзі, якія патрабуюць клопату, апекі, увагі, у тым ліку інвалды, адзінокія і састарэлыя грамадзяне. Сваёй работай вы сцвярджаеце, што ў нашай краіне няма і не можа быць кінутых і лішніх людзей, што кожны акружаны дзяржаўным клопатам на працягу ўсяго жыцця і праяўляецца ён не толькі ў матэрыяльным плане, а перш за ўсё сардэчнасцю і спагадай работнікаў сацыяльнай сферы.

Сапраўды, ваша місія хоць і няпростая, але вельмі падзячная і заслугоўвае слоў падзякі, бо яна накіравана на тое, каб тварыць дабро, сцвярджае сацыяльную справядлівасць, не дае чалавеку застацца сам-насам з яго хваробамі, адзінотай і бедамі. Вы заўсёды побач і сваімі адносіамі аблягчаеце жыццё, робіце яго больш змястоўным і цікавым, абуджаеце надзею, працягваеце руку дапамогі.

Жадаем вам і надалей годна выконваць ускладзеныя на вас абавязкі, мудрасці і спагады. Няхай вашы сэрцы заўсёды будуць адчыненымі і поўняцца дабром. Няхай спадарожнічаюць вам моцнае здароўе, упэўненасць у заўтрашнім дне, мір і згода ў сем’ях. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31