"Калядныя дні ствараюць асаблівую атмасферу і натхняюць на добрыя справы. Гэтак было спрадвеку. Такім мы разумеем гэта светлае свята i сёння, - падкрэслiў кіраўнік дзяржавы. - У ім вытокі нашай цырымоніі ўшаноўвання ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта. А само мерапрыемства ўжо стала традыцыяй суверэннай Беларусі. І мы не ўяўляем гэтыя чароўныя дні без прыгожага ўрачыстага моманту - моманту заслужанай славы нашых дастойных людзей".