Ахвяр агню не дапусцілі

Date 19.01.2025 Man
Comment 28
Ахвяр агню не дапусцілі

Галоўная задача нашай структуры, як і Міністэрства ў цэлым, – аказанне дапамогі грамадзянам у час узнікнення надзвычайных сітуацый. І гэта не толькі пажары, бо мы – выратавальнікі і павінны быць у эпіцэнтры любога здарэння, якое можа надарыцца з чалавекам як у быце або на вытворчасці, так і на дарозе, на вадзе, у лесе, з прычыны тэхнагеннай або прыроднай катастрофы. Для таго, каб аказаць своечасовае садзейнічанне чалавеку, які трапіў у бяду, на нашым узбраенні ёсць усё неабходнае, а перш за ўсё – надзейныя, адказныя і правераныя не адным выездам кадры.

Наша дзейнасць не абмяжоўваецца толькі выездамі па трывожным сігнале і ўключае ў сябе прафілактычную работу з насельніцтвам і прапаганду бяспечнай жыццядзейнасці. Нашы супрацоўнікі пастаянна праводзяць маніторынгі, абследаванні, рэйды і праверкі стану вытворчых аб’ектаў і жыллёвага сектара, выступаюць у калектывах і на сходах грамадзян, складаюць акты і выпісваюць папярэджванні аб ухіленні выяўленых парушэнняў.

Сёння мы выкарыстоўваем і шмат нагляднай агітацыі, банераў, відэаролікаў. Каналы нашага міністэрства размешчаны ў Цік-току і Інстаграме і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў насельніцтва, аб чым сведчыць вялікая колькасць праглядаў і каментарыяў. Увагу многіх прыцягвае тое, што інфармацыя там падаецца не ў сухім статыстычным выглядзе, а нестандартна і з доляй гумару.

У прафілактычнай рабоце галоўная наша задача – дайсці да кожнага. Ці то кіраўнік, бухгалтар, механізатар або прыватнік, ці дачнік, які прыязджае на сваю сядзібу толькі на летні перыяд. І мы з году ў год пашыраем гэтую работу. Адным з новаўвядзенняў з’яўляецца і адкрыццё на базе дзіцячага садка №3 г. Беразіно групы па прапагандзе і вывучэнні асноў бяспечнай жыццядзейнасці сярод дашкольнікаў (для іх ужо нават пашыта форма) – з самых малых гадоў, калі адбываецца актыўнае фарміраванне асобы і закладваюцца асновы паводзін у грамадстве. Такім чынам, ствараецца наступны ланцужок: дзіцячы садок – клуб «Сірэна» – падрыхтоўка да паступлення ў профільную ВНУ або замацаванне ў свядомасці чалавека на ўсё жыццё правілаў бяспекі.

Выканаць задачу сіламі толькі інжынерна-інспектарскага складу супрацоўнікаў нашага аддзела было б нерэальна. Але мы заўсёды знаходзім падтрымку і садзейнічанне ў нашых надзейных паплечнікаў. Гэта педагогі школ, супрацоўнікі ТЦСАН, РАУС. У прапаганду бяспечнага жыцця ўцягнуты ўсе структуры, у тым ліку і грамадскія аб’яднанні. Акрамя таго, распрацаваны і зацверджаны адпаведныя дакументы на ўзроўні рэспублікі, вобласці, міністэрства і мясцовых органаў улады. І гэта заканамерна, бо на коне стаіць жыццё чалавека – найвялікшая каштоўнасць любога грамадства.

Аб тым, наколькі прыкладаемыя намаганні з’яўляюцца выніковымі, сведчаць факты. Па выніках 2024 года ў раёне было зарэгістравана 26 пажараў, што на шэсць менш аналагічнага папярэдняга перыяду. Важна і тое, што Бярэзіншчына стала адзіным раёнам у вобласці, дзе не было дапушчана чалавечых ахвяр на пажарах. Значыць, мы на правільным шляху. А створаную гадамі сістэму работы і сёлета мы будзем працягваць і ўдасканальваць, каб мінімізаваць колькасць і пажараў, і надзвычайных здарэнняў у цэлым.

Сваім калегам-выратавальнікам напярэдадні прафесійнага свята жадаю не толькі традыцыйных сухіх рукавоў. Маё самае галоўнае пажаданне – моцнага ўсім здароўя. Бо ў нашай прафесіі нельга выратаваць другога чалавека, не выратаваўшы самога сябе. Удачы вам – яна заўсёды спадарожнічае з поспехам. І абавязкова мірнага неба над нашай краінай. Мы, людзі ў пагонах, таксама стаім на варце яго захавання і будзем у ліку першых, хто стане на яго абарону. Усім сямейнага шчасця, дабрабыту і плёну!

Іван МАЗАНІК,
начальнік Бярэзінскага РАНС.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31