Ваша адказная і такая патрэбная грамадству служба – стаяць на варце жыцця чалавека – заўсёды выклікае павагу. Якія б складаныя сітуацыі ні чакалі кожнага з нас, ці то тэхнагенныя, ці прыродныя катастрофы, пажары, дарожна-транспартныя здарэнні або няшчасці на водах, мы заўсёды ўпэўнены ў тым, што ваша дапамога і падтрымка абавязкова будуць своечасовымі і якаснымі. Ваша прафілактычная работа і дзейнасць па захаванні бяспечнай жыццядзейнасці накіраваны на тое, каб мы больш адказна ставіліся да сваіх паводзін, не пераходзілі мяжу, якая можа адмоўна паўплываць на стан нашага здароўя і ўмоў жылля.
За шматграннасцю вашай штодзённай работы скрываюцца пастаяннае знаходжанне ў баявой гатоўнасці, мужнасць і самаахвярнасць, якія вы праяўляеце ў час тушэння пажараў і ратавання людзей. За гэта – наша ўдзячнасць і павага кожнаму выратавальніку. Няхай вынікамі вашых намаганняў стане далейшае скарачэнне надзвычайных сітуацый, бяссонных начэй і выездаў на ліквідацыю пажараў і ўзгаранняў. Няхай вам заўсёды спадарожнічаюць майстэрства, сіла, надзейнае плячо калег і толькі перамогі ў барацьбе са стыхіяй. Моцнага здароўя вам, шчасця і згоды ў сем’ях, дабрабыту і мірнага неба.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.