Акцыя «Наш жывёлавод» працягвае свой шлях

Date 03.02.2025 Man
Comment 639
Акцыя «Наш жывёлавод» працягвае свой шлях

У рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”, якая стартавала ў нашым раёне ў студзені, працягваюцца сустрэчы з калектывамі работнікаў ферм сельгаспрадпрыемстваў. Яе чарговым адрасам стала ААТ “Багушэвічы”. Нагадаем, што зараз у гаспадарцы налічваецца тры фермы: дзве – малочнатаварныя (у Багушэвічых і Якшыцах) і адна – па адкорму буйной рагатай жывёлы (у в. Матылянка).

Шчыра віталі працуючых тут жывёлаводаў новы кіраўнік сельгаспрадпрыемства Віталь Самец, які ўзначаліў яго з 24 студзеня, і старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Галіна Шагойка. Акрамя слоў віншаванняў са святам і пажаданняў добрага здароўя, высокіх вытворчых паказчыкаў і асабістага шчасця, яны пакінулі на кожнай ферме і падарункі.

Своеасаблівы каларыт мерапрыемству прынеслі самадзейныя артысты Чыжахскага сельскага Дома культуры, якія арганізавалі для жывёлаводаў невялічкую канцэртную праграму. Ды так хораша спявалі, што і ўдзельнікі свята не змаглі ўстрымацца і ва ўсю падпявалі аматарам вакальнага мастацтва. Створаны такім чынам прыўзняты настрой, як вядома, - залог добрай працы. А яе вынікі ў ААТ “Багушэвічы” за студзень месяц сведчаць, што тут ёсць прыбаўка малака да аналагічнага мінулагодняга перыяду. Застаецца толькі пажадаць, каб узяты з пачатку года рытм не даў збою.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.  

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30