Першым адрасам стала ААТ “Брадзец”, на гэтым тыдні вапнаванне ажыццяўлялася на палетках самога “Райаграсэрвіса”. Наступным пунктам прыкладання намаганняў стане ААТ “Пагосцкі”.
На работах задзейнічана дзве адзінкі тэхнікі – трактар МТЗ-1221 з РУМам і пагрузчык, якімі кіруюць адпаведна Анатоль Сіняк і Уладзімір Булойчык. За дзень яны ў сярэднім паспяваюць унесці каля 200 тон вапны на плошчы ў 50 гектараў. Садзейнічаюць таму майстэрства і ўменні механізатараў, а таксама і сама новая тэхніка, якую “Бярэзінскі райаграсэрвіс” атрымаў у мінулым годзе спецыяльна для выканання гэтага віду работ.
.jpg)
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Уладзіслава СІНЯКА.