З ліку перасяленцаў

Date 10.02.2025 Man
Comment 611
З ліку перасяленцаў

Бярэзіншчына для Алены Яскевіч стала другой радзімай у 1990-м годзе. Да гэтага часу нават і не ведала, што ён сабой уяўляе, што стане наш рэгіён прытулкам на доўгія гады. Не, не за мужам сюды прыехала з роднай Чэрыкаўшчыны, што размешчана ў Магілёўскай вобласці. Да перамены месца жыхарства падштурхнула, а дакладней, прымусіла чарнобыльская бяда.

Многім паламала лёсы чарнобыльская бяда, многіх сагнала з наседжаных мясцін. Нямала перасяленцаў тады аказалася і ў Багушэвічах, дзе кіраўніком гаспадаркі стаў Мікалай Талецкі – выхадзец з Краснапольскага раёна.

Алена Васільеўна тады месцам пражывання выбрала сабе невялічкую вёсачку Матылянка. Спачатку працавала загадчыцай склада, а з 2003 года стала жывёлаводам на мясцовай ферме.

- У нас дружны невялікі калектыў, - расказвае яна. – Мы даглядаем цялятак ва ўзросце ад трох да 18 месяцаў. Яны большай часткай паступаюць да нас з багушэвіцкай фермы, ёсць і з якшыцкай.

Утрымліваецца тут каля 700 галоў, іх лік залежыць ад колькасці расцёлаў і не бывае пастаянным. Вынікі нашай работы залежаць не толькі ад рацыёну кармлення, а адносін кожнай з даглядчыц да жывёлы. Па выніках мінулага года прыбаўленні ў вазе складалі ў цэлым па ферме ў сярэднім 600 грамаў. Па маёй групе яны дасягаюць 700 грамаў, іншы раз даходзяць і да дзевяцісот.

Алена Васільеўна ўжо дасягнула пенсійнага ўзросту. Але на заслужаны адпачынак не спяшаецца. “Пакуль будуць сілы і здароўе, – гаворыць яна, – буду працаваць. Хіба што прагоняць за кепскую работу”, – дадае з усмешкай.

Не дзеля грошай ды заробкаў застаецца ў страі. Дзеці, дзякаваць Богу, ужо на ўласным хлебе, дапамогі не патрабуюць.

Гэта не тое, што раней, калі іх траіх трэба было ставіць на ногі: тады і кароў трымалі, і цялушку, і свіней… Сёння толькі чародка курэй на падворку, хапае ўсяго. Тут – і справа звычкі, і ўсведамленне таго, што зараз няпроста знайсці годную замену працаўніку жывёлагадоўлі.

Ды і дома проста сядзець таксама не ў яе характары, загартаваным гадамі работы, неабыякавасцю да даручанай справы, працавітасцю, якая стала неад’емнай часткай жыцця.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30