Напамін пра вечнае і роднае

Date 18.02.2025 Man
Comment 527
Напамін пра вечнае і роднае

Нядаўна цэнтральны фасад пажарнай аварыйна-выратавальнай часці горада Беразіно быў абсталявана чырвона-зяленымі ліхтарамі. Відавочна, чаму былі выбраны менавіта такія колеры: нагадваючы пра Дзяржаўны Сцяг Беларусі, яны ствараюць атмасферу яшчэ большага яднання беларусаў. Зараз самы новы адміністрацыйны будынак горада яшчэ больш прыцягвае ўвагу людзей, што праязджаюць па вуліцы Прамысловай райцэнтра.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік каменціруе:

«Мы жывём у надзвычай дынамічны і нестабільны час. Кожны з нас бачыць, як змяняецца свет навокал. Адбываюцца падзеі, пра якія мы і падумаць не моглі б яшчэ некалькі гадоў назад. Хваробы, канфлікты і супярэчнасці сталі ўжо, здаецца, неад’емнай часткай рэчаіснасці. Кожны разважны чалавек востра адчувае каштоўнасць міру, які пануе ў нашай краіне. Берагчы тое, што маем, – наша галоўная задача. Зберагчы мір у краіне, быць адзіным здаровым і разважлівым грамадствам – гэту задачу рэалізуюць і людзі ў пагонах, і звычайныя грамадзяне. Тыя, што адчуваюць сябе патрыётамі. Тыя, што хочуць працаваць у мірнай Беларусі і выхоўваць тут дзяцей. А яднаюць нас, ствараюць настрой перспектыўнай будучыні і бяспекі менавіта нашы родныя рэчы, якія вышэй за матэрыяльнае: зямля, мова, Дзяржаўныя сімвалы – Гімн, Герб, Сцяг».

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30