Тут не толькі выстаўляюцца патрабаванні да выканання прафесійных абавязкаў, але і праяўляюць пастаянны клопат аб умовах працы, захаванні тэхнікі бяспекі, своечасовай выплаце заработнай платы.
Асаблівая ўвага надаецца маладому папаўненню, бо ад таго, як складуцца першыя крокі на першым рабочым месцы, залежыць, якім з часам акажацца спецыяліст, ці пажадае прадоўжыць сваю кар’еру менавіта ў гэтым калектыве. Яскравы прыклад пацвярджэнню гэтых слоў – прыводзімы фотаздымак. На ім вы бачыце дырэктара ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Аляксандра Аўтухова і спецыяліста па кадрах гаспадаркі Вольгу Лапыцька ў час наведання напярэдадні свята ў воінскай часці свайго былога работніка – слесара па рамонце сельгасмашын і абсталявання Івана Усніча. Не забываюць тут свайго сённяшняга воіна, цікавяцца яго армейскім жыццём і нагадваюць, што яго вяртання чакаюць у калектыве. Служы дастойна, Іван!