Вельмі напружаная работа

Date 14.03.2025 Man
Comment 555
Вельмі напружаная работа

Інакш і не скажаш аб прафесіі Уладзіміра Шлехцермаера. Вось толькі адчуваць на сабе тое напружанне лепш не трэба – смяротна небяспечна. Яно і зразумела: мужчына працуе электраманцёрам па эксплуатацыі размеркавальных сетак раёна электрычных сетак, а ток жартаў не церпіць.

Галоўная задача Уладзіміра Уладзіміравіча, як і яго калег, заключаецца не толькі ў бесперабойным забеспячэнні электрычнасцю спажыўцоў, а і ў належным рамонце і доглядзе абслугоўваемай лініі электраперадач. А тут нярэдка здараюцца, у прыватнасці, абрывы правадоў: з-за моцнага ветру, з-за падзення дрэва, з-за абледзянення. Так што без спраў сядзець не даводзіцца. Ды і ўчастак абслугоўвання работнікаў Мачаскай падстанцыі (а тут заняты тры электраманцёры, вадзіцель і майстар) даволі вялікі – ад мяжы з суседняй Магілёўскай вобласцю, вёскі Васілеўшчына і аж да Пагоста.

Сваё незвычайнае для нашай мясцовасці прозвішча мужчына тлумачыць тым, што яго бацька – выхадзец з казахскіх немцаў, які ў свой час асеў на Бярэзіншчыне, дзе і нарадзіўся хлапчук. Што ж, годным чалавекам аказаўся сын, працавітым і адказным, раз яго фотаздымак будзе занесены на раённую Дошку гонару.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Приносить пользу людям Пошёл своим путём »
« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30