Работы вядуць комплексна

Date 28.03.2025 Man
Comment 194
Работы вядуць комплексна

Ва ўсю выкарыстоўваюць пагодлівыя вясеннія дзянёчкі ў сельгасфіліяле “Арэшкавічы”, дзе шырока разгарнулі сельскагаспадарчыя палявыя работы. А іх у аграрыяў сёння шмат, і ўсе трэба справіцца выканаць своечасова і якасна, пакуль у зямельцы захоўваецца дастаткова вільгаці, без якой не прабіцца новаму зярнятку і не ўмацаваца ўжо пасеянаму кліну. Менавіта ім, закрыццём вільгаці, заняты гэтымі днямі механізатар гаспадаркі Аляксандр Аўчыннікаў на сваім энерганасычаным трактары.

Не забываюць тут і пра догляд ужо засеяных участкаў. У “Арэшкавічах” ужо завяршылі першую падкормку і прыступілі да другой. Напрыклад, Канстанцін Кухаронак на сваёй “Расе” ўносіць пад збожжавыя кас, а Ігар Макарэвіч з раскідвальнікам РУ-7000 уносіць мінеральныя ўзгнаенні.

Зладжана ў пары на ўнясенні арганікі працуюць Анатоль Калбаска і Міхаіл Дзівін. Першы з іх – на трактары з раскідвальнікам, другі – на пагрузчыку “Амкадор”.

Не менш плённы дуэт складаюць таксама Андрэй Смычок і Пётр Мельнік. У іх – самы адказны від работ: яравая сяўба, да якой у гаспадарцы прыступілі 21 сакавіка. Андрэй працуе на энерганасычаным МТЗ з пасяўным агрэгатам, а Пётр клапоціцца аб тым, каб яго напарнік заўсёды бесперабойна быў забяспечаны насеннем і не губляў марна часу.

Яравы клін у сельгасфіліяле – не надта вялікі, ды і механізатары, занятыя гэтай справай, людзі адказныя і працавітыя. Таму сяўба павінна прайсці, як і ў мінулыя гады,  у сціслыя і аптымальныя тэрміны.

 

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.  

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30