Бяспечнае дзяцінства – наш з вамі абавязак, дарослыя!

Date 06.06.2025 Man
Comment 602
Бяспечнае дзяцінства – наш з вамі абавязак, дарослыя!

У найлюбімейшую дзятвой пару – летнія канікулы – ратавальнікі працягваюць працаваць з дзецьмі і напамінаюць ім правілы ўласнай бяспекі падчас самай доўгай прафілактычнай кампаніі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Бяспечныя канікулы». Так, чарговыя мерапрыемствы прайшлі ў прышкольных лагерах Бярэзінскай гімназіі, сярэдняй школы №3 Беразіно, на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Як вядома, найлепей дзеці засвойваюць інфармацыю ў гульневай форме – ненавязліва, цікава, з прымяненнем розных формаў работы. Падчас мерапрыемстваў інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова прапанавала дзецям паглядзець фільм, памаляваць, адгадаць загадкі, адказаць на пытанні гульні-віктарыны «Дзе логіка?», правільна «патушыць» умоўнае ўзгаранне, вызначыць прычыну пажару на фотаздымку, паспаборнічаць камандамі. Нашы деці, здаецца, ведаюць адказ на любое пытанне: што ні запытайся – «лес рук»! Але ж важна не толькі ведаць, але і выконваць важныя правілы. Пра гэта і нагадвае акцыя «Бяспечныя канікулы». Дапамагала праводзіць мерапрыемствы актывіста клуба юных ратавальнікаў Валерыя Шмарлоўская. Так, яна расказала дзецям пра элементы баявого адзення пажарных, яго назначэнне і асаблівасці.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік нагадвае:

–  Бяспека дзяцей падчас канікул – тое пытанне, што хвалюе зараз і бацькоў, і настаўнікаў, і ратавальнікаў. Небяспечныя паводзіны на дарозе, на вадаёме, свавольства з агнём забіраюць штогод жыцці дзясяткаў дзяцей. Ратавальнікі нагадваюць бацькам: строга кантралюйце гульні дзяцей у летнюю пару, бо гэта той самы перыяд, калі дзятва часта застаецца без нагляду і можа выбіраць для сябе небяспечныя забавы. Дашкольнікаў не пакідайце без нагляду нават на пяць хвілін! Беражыце дзяцей, уласным прыкладам фарміруйце ў іх свядомасці прынцыпы бяспечных паводзінаў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30