Атрад «Выратавальнік», наперад!

Date 23.06.2025 Man
Comment 466
Атрад «Выратавальнік», наперад!

Профільны атрад «Выратавальнік» працаваў у чэрвені на базе ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Беразіно».

У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Бяспечныя канікулы» інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова некалькі раз наведала дзяцей з навучальнымі заняткамі, а таксама арганізавала экскурсію ў пажарную часць Беразіно. Адным з найбольш запамінальных стала мерапрыемства «Школа юных ратавальнікаў». Падчас спаборніцтваў каманды дзяцей тушылі ўмоўнае ўзгаранне, выкладвалі з літар адгадкі на нялегкія заданні, бяспечна і хутка «пераходзілі» балота, выбіралі сярод грыбоў ядавітыя і карысныя, арыентаваліся ў парадку паводзінаў на выпадак пажару, расказвалі пра важнасць пажарнага апавяшчальніка. Дапамагала праводзіць спаборніцтвы актывістка раённага аддзялення Беларускай маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Валерыя Шмарлоўская. Яна расказала дзецям пра назначэнне і асаблівасці баявога адзення пажарных, правяла конкурс «Ліквідацыя».  

Вольга Ермакова каментуе:

«Як часта нашы дзеці трапляюць у бяду з-за асабістай неабачлівасці! Нярэдка гэта адбываецца ў час летніх канікулаў: дзятва, пакінутая па-за ўвагай дарослых, распальвае самостойна вогнішчы, сваволіць з запалкамі, небяспечна паводзіць сябе падчас купання, трапляе ў дарожна-транспартныя здарэнні. Каб максімальна знізіць колькасць такіх надзвычайных сітуацый, рознымі службамі праводзіцца маштабная прафілактычная работа. Аднак гэтага недастаткова. Варта нагадаць бацькам: бяспека дзіцяці – ваш абавязак! Не пакідайце без нагляду дашкольнікаў ні на хвіліну, кантралюйце забавы падлеткаў, не адпускайце дзяцей адных да вадаёму».

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30