Кавалеры ордэна Славы – ураджэнцы і жыхары Бярэзіншчыны

Date 15.08.2025 Man
Comment 595
Кавалеры ордэна Славы – ураджэнцы і жыхары Бярэзіншчыны

Выхад гэтага матэрыяла прымеркаваны да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі і з’яўляецца данінай глыбокай павагі да савецкіх салдат, ураджэнцаў і жыхароў Бярэзіншчыны, якія цаной свайго жыцця выратавалі свет ад жудасцей фашызму, мужна і адважна абаранілі мір, спакой і незалежнасць роднай зямлі. Пачатак – па спасылцы.

Балашэвіч Антон Дзмітрыевіч

Нарадзіўся ў 1898 г. у в. Калюга Якшыцкай воласці.

У РСЧА з 09.02.1944 г., прызваны Бярэзінскім РНВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 12.08.1944, 2 Белфронт. Малодшы сяржант 1266 сп 385 сд.

Кулямётчык станковага кулямёта. Беспартыйны.

З Узнагароднага ліста: “У наступальным баі 12.02.1945, падтрымліваючы пяхоту агнём свайго кулямёта, увесь час знаходзіўся ў баявых парадках пяхоты, душачы агнявыя кропкі праціўніка. У час гэтага бою, калі выйшаў са строю наводчык кулямёта, ён замяніў яго і адкрыў ураганны агонь па праціўніку, знішчыўшы пры гэтым 2 агнявыя кропкі і да 8 гітлераўцаў. Узнагароджаны за гэта ордэнам Славы ІІІ ступені.

12.03.1945, адбіваючы лютую контратаку праціўніка, стойка і мужна біўся з ворагам. З воклічам “За радзіму!” ён першы падняўся і кінуўся на атакуючага праціўніка і стаў прыкладам для байцоў. Атака была адбіта. У гэтым баі паў смерцю храбрых”.

Узнагароджаны 22.04.1945 ордэнам Славы ІІІ ст., 02.02.1945 медалём “За адвагу”, 17.12.1944 медалём “За баявыя заслугі”, 16.05.1945 ордэнам Айчыннай вайны ІІ ст. (пасмяротна).

Пахаваны ў р-не хутара Банін, Германія.

 

Бандарчук Сяргей Аляксеевіч

Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Задубровы.

У РСЧА з 12.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 01.08.1944, 2 Белфронт. Радавы 1268 сп 385 сд 49 А. Стралок стралковага батальёна. Беспартыйны.

З Узнагароднага ліста: “Першым фарсіраваў р. Шварцвасер і ў баі за плацдарм 03.02.1945 праявіў асабістую адвагу і мужнасць. Нягледзячы на моцны агонь праціўніка і контратакі, стойка абараняў заняты ім рубеж. У рукапашнай сутычцы з ворагам знішчыў больш 20 нямецкіх салдат і аднаго захапіў у палон”.

Узнагароджаны 11.03.1945 ордэнам Славы ІІІ ступені.

Забіты 20.04.1945, пахаваны ў г. Шведт, Брандэнбург (Германія).

 

Белы Марка Іванавіч

Нарадзіўся ў 1910 г. у в. Арэшкавічы Пагосцкай воласці.

У РСЧА з 06.07.1944. У Айчыннай вайне са жніўня 1944. Радавы 1162 сп 352 сд 31 А, 3 Белфронт. Чырвонаармеец кулямётнага разліку.

З Узнагароднага ліста: “У баі 26-28.09.1944 за вышыню 252,1 смела ведучы агонь з кулямёта, садзейнічаў руху пяхоты і разам з ёй першым уварваўся ў траншэі праціўніка. За час адбіцця контратакі праціўніка ён дапусціў яго на блізкую адлегласць і адкрыў моцны агонь, прымусіў яго адкаціцца з вялікімі для яго стратамі. Усяго ўдзельнічаў у адбіцці 3 контратак. У баі быў паранены”.

Мае ўзнагароды: 16.10.1944 г. ордэн Славы ІІІ ступені. 

Паранены 30.09.1944 пад г. Сувалкі.

 

Бондар Аляксандр (Аляксей) Фёдаравіч

Нарадзіўся ў 1912 г. у в. Асмолаўка Якшыцкай воласці.

У РСЧА з 10.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 10.02.1944. Радавы 391 п 170 сд. Стралок 1 стралковай роты. Беспартыйны.

З Узнагароднага ліста: “У наступальных баях з 14 па 22.01.1945 праявіў сябе адважным байцом. У гэтых баях знішчыў ручным кулямётам да 15 нямецкіх салдат.

У баях за горад Млава (Польшча) ў ліку першых уварваўся ў горад і ў вулічных баях знішчыў гранатай кулямётны разлік праціўніка”.

Мае ўзнагароды: 14.02.1945 ордэн Славы ІІІ ст., 09.05.1945 медаль “За Перамогу над Германіяй”.

 

Бондар Мікалай Анісімавіч

Нарадзіўся ў 1917 г. у в. Якшыцы.

У радах РСЧА з 1938 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 1943 г., прызваны РВК Свярдлоўскай вобл. Яфрэйтар. 629 сп 134 сд. Беспартыйны. 

З Узнагароднага ліста: “У баях пры пераходзе польска-нямецкай мяжы 29.01.1945 дзейнічаў смела і рашуча, хутка і ўмела зараджаў мінамёт і своечасова абрушваў мінамі праціўніка. Разлік, у якім ён знаходзіўся, падавіў агонь 3 агнявых кропак праціўніка, рассеяў і часткова знішчыў да ўзвода пяхоты праціўніка, гэтым самым забяспечыў імклівы рух нашай пяхоты”.

Мае ўзнагароды: 20.02.1945 ордэн Славы ІІІ ст., 20.05.1944 медаль “За адвагу”, 09.05.1945 медаль “За Перамогу над Германіяй”.

 

Бондар Мікалай Антонавіч

Нарадзіўся ў 1924 г. ў в. Асмолаўка Якшыцкага с/Савета.

У РСЧА з 07.1944 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 09.1944, 2 Белфронт. Старшы сяржант 1264 сп 380 сд. Камандзір стралковага аддзялення.

З Узнагароднага ліста: “16.01.1945 у баях за ўмацаваны пункт праціўніка в. Глінкі Беластоцкай вобл. пад моцным артылерыйска-мінамётным і кулямётным агнём праціўніка адным з першых пераправіўся праз раку Руж, употай падпоўз да траншэі праціўніка, закідаў кулямётную кропку праціўніка і агнём свайго аўтамата знішчыў 12 нямецкіх салдат”.

Узнагароджаны 22.01.1945 ордэнам Славы ІІІ ст., 04.09.1944 медалём “За адвагу”.

20.01.1945 быў паранены ў плячо. Загінуў 21.06.1945.

 

Букаты Васілій Астапавіч

Нарадзіўся ў 1925 г. у в. Буда.

У РСЧА з 1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Сяржант 609 сп 139 сд. Камандзір аддзялення.

З Узнагароднага ліста: “Смела вёў у бой сваё аддзяленне за в. Юльянава. Знаходзячыся наперадзе свайго аддзялення, з воклічам “Ура!” першым уварваўся ў населены пункт і ў рукапашнай сутычцы з праціўнікам знішчыў 4 гітлераўцаў. У гэтым баі гранатай падавіў агонь варожага кулямёта”.

Мае ўзнагароды: 10.03.1945 ордэн Чырвонай Зоркі, 29.01.1945 ордэн Славы ІІІ ст., 09.05.1945 медаль “За Перамогу над Германіяй”.

 

Буліцкі Мікалай Харытонавіч

Нарадзіўся ў 1913 г. у фальварку Бярэзніца Пагосцкай вол.

У РСЧА з 07.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Сяржант 718 сп 139 сд.

Наводчык станковага кулямёта. Беспартыйны.

З Узнагароднага ліста: “19.01.1945 у баі пад в. Равы ў час нямецкай контратакі, застаўшыся каля кулямёта адзін, знішчыў да 10 немцаў”.

Мае ўзнагароды: 08.09.1944 ордэн Чырвонай Зоркі, 30.01.1945 ордэн Славы ІІІ ст., 14.02.1945 ордэн Вялікай Айчыннай вайны.

 

Булойчык Рыгор Ільіч

Нарадзіўся ў 1926 г. у в. Масцішча.

Да вызвалення раёна партызан 120 партызанскага атрада. У РСЧА з 19.07.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Радавы 93 сп 76 сп. Разведчык узвода пешай разведкі. Беспартыйны.

З Узнагароднага ліста: “У баях за г. Готаў 27.04.1945, трапіўшы з камандзірам разведкі ў засаду, прыкрываў параненага камандзіра, да якога ірваліся немцы і не дапусціў іх да прыходу батальёна. Адным з першых уварваўся ў г. Готаў, знішчыў 10 нямецкіх салдат і 4 немцаў узяў у палон”.

Мае ўзнагароды: 02.05.1945 ордэн Славы ІІІ ст., 09.05.1945 медаль “За Перамогу над Германіяй”.

Паранены 15.09.1944.

 

Буры Герасім Еўдакімавіч

Нарадзіўся ў 1898 г. у в. Лешніца Пагосцкай вол.

У РСЧА з 10.02.1944, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. Радавы 1268 сп 385 сд, 2 Белфронт.

З Узнагароднага ліста: “У наступальным баі пры ўзяцці г. Бішофсбурга (Усходняя Прусія) 29.01.1945 паказаў сваю мужнасць і адвагу. Нягледзячы на артылерыйскі і кулямётны агонь праціўніка, з ручным кулямётам вёў агонь па агнявых кропках праціўніка, што ў выніку дало магчымасць хутка рухацца наперад наступаючым падраздзяленням. Адзін з першых уварваўся ў горад, дзе бязлітасна знішчаў ворага”.

Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.

Прапаў без вестак 19.03.1945.

 

Буры Мікалай Рыгоравіч

Нарадзіўся ў 1917 г.

У РСЧА з 1941 г., прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне – з 1941 г.

Старшы сяржант 4 апс 5 гв ТА, вадзіцель бронемашыны БА 64.

З Узнагароднага ліста: “Ад Смаленска да Усх. Прусіі паказаў сябе мужным і старанным камандзірам. За выдатнае выкананне баявых заданняў камандаваў па дастаўцы баявых данясенняў і загадаў у карпусы і брыгады”.

Мае ўзнагароды: 05.02.1945 ордэн Славы ІІІ ст., 22.02.1945 медаль “За адвагу”.

 

Буры Міхаіл Міхайлавіч

Нарадзіўся ў 1920 г. у в. Рудзенка Бярэзінскага раёна.

У РСЧА з 1940, прызваны Бярэзінскім РВК Магілёўскай вобл. У Айчыннай вайне з 22.06.1941. Яфрэйтар, сапёр 912 абс 43 ск Ленінградскага фронта, сапёр. Член ВЛКСМ з 1943.

З Узнагароднага ліста:

“З 07.01.1944 па 14.01.1944 у групе разведкі пярэдняга краю праціўніка ў складзе групы бясшумна прарабіў 2 праходы ў драцяной агароджы праціўніка шырынёй да 50 м”.

Мае ўзнагароды: 26.01.1944 ордэн Славы ІІІ ст. (быў прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі), медаль “За абарону Ленінграда”, 09.05.1945 медаль “За Перамогу над Германіяй”, адзначаны знакам “Выдатнік-сапёр”.

Падрыхтаваў Ігар ЖУКОЎСКІ.

(Працяг будзе).

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30