Вучыць бяспечным паводзінам, прадугледжваць бяду, рашуча дзейнічаць пры неабходнасці – гэтым важным правілам вучаць дашкольнікаў раённыя ратавальнікі. Чарговыя мерапрыемствы правяла інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова ў дашкольных групах Любушанскай і Гарэніцкай сярэдніх школ Бярэзінскага раёна. Гуляючы, дзеці паўтаралі важныя веды – што рабіць пры ўзгаранні, як пазваніць ратавальнікам і – самае важнае – як сябе весці, каб не стаць віноўнікам пажару. Выбіраючы на карцінках бяспечныя і небяспечныя месцы для гульняў, дзеткі наперабой тлумачылі свой выбар. Выбіраючы падчас мадэліравання сітуацый патрэбны нумар тэлефона, выхаванцы расказвалі, што яны паведамяць выратавальнікам па тэлефоне пры ўзнікненні пажара. Дапамагала праводзіць мерапрыемствы актывістка Беларуская маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Валерыя Шмарлоўская.
Вольга Ермакова нагадвае бацькам:
«Забяспечце пастаянны нагляд за сваімі дзецьмі, забараніце малым хадзіць адным да ракі, прыбярыце з відных месцаў запалкі, лекі, ёмістасці з гаручымі вадкасцямі. Не пакідайце дзіця без нагляду ў пакоі, дзе адчынены вокны. Нагадвайце малым правілы паводзінаў на дарозе. Уважлівыя адносіны да свайго дзіцяці – найлепшая прафілактыка траўматызму».