Ізноў паклікаў школьны званок

Date 01.09.2025 Man
Comment 411
Ізноў паклікаў школьны званок

Сярод тых, для каго ён сёння ўрачыста абвяцсціў аб пачатку новага навучальнага года, былі і вучні Капланецкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна.

Урачыстая лінейка пачалася выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, пасля чаго школьнікі ўсклалі кветкі да падножжа помніка загінуўшым абаронцам у знак удзячнасці за мірнае неба і вялікі гераічны подзвіг.

Менавіта мірнага неба ўсім, прылежнасці пры асваенні новых ведаў, цярпення, добрых адзнак і паспязховасці жадалі вучням, педагогам і бацькам дзетак дырэктар школы Міхаіл Маркоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Трухан, дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і маладзі Бярэзінскага раёна Дзмітрый Ванькевіч, айцец Аляксей, старшыня Капланецкага сельскага Савета Святлана Аўсянкіна.

Гучалі ў гэты дзень віншаванні і саміх школьнікаў, а таксама і настаўленні-парады прадстаўнікам малодшых класаў ад сёлетніх выпускнікоў.

Неабышлося і без падарункаў. Так, Святалана Аўсянкіна ўручыла падарункі вучням другога класа (на жаль, сёлета ў школе першакласнікаў няма). Акрамя таго Дзмітрый Ванькевіч уручыў дырэктару школы Кубак за перамогу другі год запар у раённай спартакіядзе па фізічнай культуры.

І вось першы школьны званок дае старт новаму навучальнаму году. Няхай будзе ён паспяховым, багатым на веды і шчаслівым для выпускнікоў!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30