Лукашэнка: Дзень беларускага пісьменства звяртае нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў

Date 07.09.2025 Man
Comment 332
Лукашэнка: Дзень беларускага пісьменства звяртае нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

 

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства – святам друкаванага слова, культуры і духоўнасці нашай нацыі. Сёлета яно адзначаецца на гасціннай гродзенскай зямлі, у вядомым сваёй багатай гісторыяй горадзе Лідзе.

Гэта знакавая падзея зноў і зноў звяртае кожнага з нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў, спрадвечных чалавечых каштоўнасцей, якія ў тым ліку праз кнігу выхоўваюцца з маленства: добразычлівасць і імкненне да ведаў, павага да чалавека і яго працы, сумленнасць і любоў да Бацькаўшчыны. 

Упэўнены, што адказнае і пераканаўчае слова пісьменнікаў, ваша цвёрдая патрыятычная пазіцыя і надалей будуць спрыяць умацаванню адзінства беларускага народа і развіццю роднай краіны.

Шчыра жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і творчага плёну ў супольнай працы на карысць Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка

7 верасня 2025 года.

БЕЛТА.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2023 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30