Жывёлагадоўля Берэзіншчыны: поспехі, праблемы і шляхі развіцця

Date 18.09.2025 Man
Comment 435
Жывёлагадоўля Берэзіншчыны: поспехі, праблемы і шляхі развіцця

Гэта яскрава адлюстроўваюць прыведзеныя зводкі аб паказчыках работы жывёлагадоўчай галіны за сем месяцаў 2025 года. Іх пачынаюць такія гаспадаркі, як ААТ “Першамайскі” і ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, якія найбольш істотна сёлета прыбавілі прадукцыі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. А вось былыя лідары - сельгасфіліял “Ома” і ААТ “Пагосцкі” – трапілі ў разрад аўтсайдараў.

Тым не менш, у цэлым жывёлаводы раёна з пачатку года дабіліся добрых паказчыкаў па ўсіх асноўных відах атрымання прадукцыі. Пры гэтым узровень сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе БРЖ (709 грамаў) аказаўся вышэй аналагічнага паказчыка ў свінаводстве, дзе кожны парсюк прыбываў на 692 грамы.

На жаль, па-ранейшаму нам не ўдаецца выйсці на стабільны паказчык нарошчвання колькасці буйной рагатай жывёлы і асобна – кароў. За сем месяцаў ён склаў адпаведна толькі 98,4 і 97,3 працэнта (у лічбавым выражэнні гэта 27742 і 9942 галавы). І калі колькасць кароў скарацілася да 84,5% да леташняга толькі ў ААТ “Пагосцкі”, то пагалоўе БРЖ зменшылі аж шэсць сельгасвытворцаў. Выключэнне склалі толькі ААТ “Першамайскі”, СУП “АграМАЗ”, СУП “Здравушка-агра” і сельгасфіліял “Арэшкавічы”.

Толькі адна з гаспадарак – сельгасфіліял “Ома” - папрацавала з “мінусам” як па валавой вытворчасці малака, так і па яго ўдоі на карову. Тым не менш, сярэднясутачны надой тут складае 21,4 кілаграма, а гэта трэці па сваёй важкасці паказчык па раёне пасля СУП “АграМАЗ” (24,3) і сельгасфіліяла “Арэшкавічы” (22,0 кілаграмы). У цэлым па раёне жывёлаводы за суткі надойваюць ад кожнай рагулі па 15,6 кілаграма малака. Аўтсайдарамі тут з’яўляюцца ААТ “Пагосцкі” (10 кг) і ААТ “Багушэвічы” (11 кг).

Дарэчы, прырост паказчыка па рэалізацыі малака (ён па раёне склаў 122,4 працэнта да леташняга) не змаглі адолець філіял “Ома” (97,5%) і ААТ “Пагосцкі” (99,1%).

Узровень таварнасці малака склаў за гэты перыяд 91,4 працэнта і ўзрос на 0,8 пункта. Аднак у чатырох сельгаспрадпрыемстваў гэты паказчык аказаўся ніжэй за 90 працэнтаў – ААТ “Багушэвічы”, ААТ “Уша”, ААТ “Пагосцкі” і філіяле “Ома”.

За сем месяцаў валавыя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы склалі 2676,6 тоны або 105,3 працэнта да аналагічнага леташняга перыяду. Тры гаспадаркі на мінулагодні паказчык не выйшлі – ААТ “Пагосцкі” (77,5%), філіял “Ома” (91,2%) і ААТ “Уша” (97,4%).

Найбольш паспяховым у гэтым відзе дзейнасці аказаліся ААТ “Першамайскі” (137,6%), а таксама ААТ “Брадзец” і ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” (па 119%). З вырашчаных 2805,9 тоны ялавічыны было рэалізавана 2640,6 тоны.

Прырост сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе БРЖ на 57 грамаў склаў 108,7 працэнта да леташняга.

Станоўчая тэндэнцыя з вытворчымі паказыкамі і ў ЗАТ “Клявіца”, дзе зараз утрымліваецца 32264 парсюкі (108,9% да леташняга). Валавыя прыбаўленні ў вазе тут склалі 3261 тону, сярэднясутачныя – 692 грамы, што таксама больш мінулагодняга (112,5 і 105,2 працэнта адпаведна). Рэалізацыя свіней склала 3217,2 тоны (116%).

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30