Дапамога лесу – наш грамадзянскі абавязак!

Date 31.10.2025 Man
Comment 349
Дапамога лесу – наш грамадзянскі абавязак!

Па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Свой пасільны ўклад у развіццё ляснога багацця нашай краіны ўнеслі і бярэзінскія ратавальнікі. На тэрыторыі Ушанскага лясніцтва калектыў райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з калегамі з раённай пракуратуры, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела следчага камітэта працавалі на пасадцы маладых елак.

 Пасля праведзенага інструктажу аб правілах працы з інструментам і саджанцамі дружны «дэсант» узяўся за работу. Разумеючы важнасць справы, працавалі з азартам і добрым настроем. Радавала і надвор'е: у лесе было спакойна і камфортна.

Прыняў асабісты ўдзел у аднаўленні ляснога багацця і першы намеснік начальніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў.

 «Удзел у акцыі – гэта і наша грамадзянская пазіцыя, і ўклад у будучыню Беларусі. Лес з'яўляецца сімвалам жыцця, бо яго называюць лёгкімі планеты. Мы рады ўнесці свой уклад у яго абарону і аднаўленне, бо на гэтай зямлі жыць нашым дзецям і ўнукам. Надзвычай важна асабістымі дзеяннямі паказваць моладзі прыклад патрыятызму і клопату пра будучыню», – пракаменціраваў Дзмітрый Мікалаевіч.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30