Хрышчановічы – працавітая сям’я

Date 15.11.2025 Man
Comment 342
Хрышчановічы – працавітая сям’я

Прозвішча Хрышчановіч – яўна не бярэзінскага паходжання. Але за апошнія гады стала для многіх на слыху, ды і ў нашай газеце фотаздымак прадстаўніка гэтай сям’і Аляксандра змяшчаўся не раз як перадавога механізатара і камбайнера ААТ “Пагосцкі”, дзе ён працаваў.

Зараз жа малады мужчына з’яўляецца членам калектыву СУП “Здравушка-агра”, дзе сваёй руплівасцю зноў паспеў заваяваць і аўтарытэт, і павагу калег. Прычым у сельгаспрадпрыемстве ён не адзіны носьбіт гэтага прозвішча. Тут жа працуе і яго старэйшы брат Васіль. Таксама механізатарам і таксама на такім жа энегранасычаным трактары МТЗ-3522.

– Васіль у “Здравушцы” працуе ўжо гадоў 15, – расказвае Аляксандр. – А вось першым з нашай сям’і на Бярэзіншчыну прыехаў наш самы старэйшы брат Юрый (зараз ён жыве ў Віцебску). Трапіў у тагачасны “Камунар”, таксама быў і механізатарам, і камбайнерам. Затым перабраўся сюды Васіль. Пасля яго – Станіслаў: у “Бярэзінскім” пры Мікалаю Грынкевічу з’яўляўся вадзіцелем ЗІЛа. Дарэчы, і зараз жыве ў Капланцах. Самым апошнім з братоў у раёне аказаўся я, у 2007 годзе. На сваёй малой радзіме ў Чашніцкім раёне пачынаў свой працоўны шлях. Перабраўшыся на Бярэзіншчыну, працаваў спачатку ў сельскай гаспадарцы, потым гады тры – на торфапрадпрыемстве і гадоў пяць – у Мінску. Ды ўсё ж вярнуўся назад у мясціны, якія сталі для мяне нібы роднымі. Працаваў у “Пагосцкім”, а не так даўно стаў механізатарам СУП “Здравушка-агра”, хаця па-ранейшаму жыву ў Лешніцы.

А сёння механізатары Васіль і Аляксандр Хрышчановічы з уласцівай ім адказнасцю працягваюць свой каляндар спраў і здзяйсненняў сваімі штодзённымі намаганнямі па ўмацаванні эканомікі сельгаспрадпрыемства і ў цэлым краіны.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30