Радуе дзеда ўнук-першакласнік

Date 15.11.2025 Man
Comment 411
Радуе дзеда ўнук-першакласнік

У Алега Габца сёлетні год аказаўся памятным на цікавую і прыемную падзею. Яго адзіны (спадзяёмся пакуль што) унук Аляксей пайшоў у першы клас. Для дзеда гэта не толькі вялікая радасць, а і напамін аб тым, што за плячыма ўжо нямала пражытых гадоў, праведзеных не толькі ў шчаслівым шлюбе, а і ў працы на роднай зямлі.

Так, ніколі не здраджваў ёй Алег Мікалаевіч. І з ранняга юнацтва прысвяціў сябе сельскай гаспадарцы. Першыя крокі ў прафесію рабіў адразу пасля заканчэння Багушэвіцкай школы ў мясцовым тагачасным калгасе “Чырвоная Беларусь”. А вось пасля арміі давялося памяняць родныя мясціны і ўліцца ў штат работнікаў саўгаса “Першамайскі”: менавіта там далі работу бухгалтара яго жонцы.

Непрыкметна праляцела 15 гадоў і Габцы зноў пераязджаюць. На гэты раз у Беразіно, дзе ўзводзяць уласны дом. Па першым часе Алег Мікалаевіч прыступае да абавязкаў слесара ў “Райаграпрамтэхніцы”, сюды ж устраіваецца і яго жонка. Так на пару і працавалі яны да яе выхаду на заслужаны адпачынак. А вось галава сямейства яшчэ працягвае свой працоўны шлях, памяняўшы прафесію на аператара пагрузчыка. І чвэрць стагоддзя займаецца ўжо прывычным для сябе заняткам. Абавязкаў у механізатара хапае, а яго пагрузчык заўсёды запатрабаваны на тым ці іншым участку вытворчасці. Аляксей Габец не толькі абслугоўвае фермы, у летні час завіхаўся на збожжатаку, прымаў удзел у нарыхтоўцы кармоў і трамбаваў зялёную масу ў сянажных траншэях. Не прастойвае і сёння.

За адказнасць, працавітасць і вялікі назапашаны вопыт паважаюць і цэняць спецыяліста ў калектыве ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, тут заўсёды перакананы, што любую пастаўленую Алегу Мікалаевічу задачу ён як заўсёды выканае якасна і бездакорна.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30