.jpg)
Творчая сустрэча “Я малюю твар душы”, у цэнтры якой быў таленавіты майстар паэтычнага радка, аўтар пяці паэтычных зборнікаў Рагнед Малахоўскі, прыцягнуў увагу старшакласнікаў. Школьнікі з цікавасцю даведаліся з творчымі набыткамі і поглядамі на ролю сучаснай літаратуры ў грамадстве вядомага беларускага пісьменніка. Жадаючыя маглі набыць кнігі аўтара з аўтографамі.
.jpg)
А вось дзіцячая пісьменніца, настаўніца па адукацыі, кіраўнік сталічных студый юных літаратараў Іна Фралова парадавала малодшых школьнікаў сваімі вершамі і сюжэтамі цікавых апавяданняў, пазнаёміла дзетак са сваімі маляўніча аформленымі выданнямі і адказала на пытанні зацікаўленых юных чытачоў. У знак сяброўства пісьменніца пакінула аўтографы на падораных выданнях.
.jpg)
У другой частцы фестывалю адбылося традыцыйнае пасяджэнне за круглым сталом, у якім разам з пісьменнікамі прынялі ўдзел бібліятэкары школьных і публічных бібліятэк, настаўнікі літаратуры Бярэзіншчыны. Тэмай дыскусіі сёлетняга мерапрыемства была “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”, у рамках якой узнімаліся актуальныя пытанні.
.jpg)
Ішла зацікаўленая гутарка аб значнасці жанру дзіцячай літаратуры, адказнай місіі пісьменнікаў, бібліятэкараў і настаўнікаў у справе выхавання падрастаючага пакалення, аб асаблівай запатрабаванасці твораў для падлеткаў. Удзельнікі круглага дзяліліся ідэямі творчых падыходаў у справе папулярызацыі беларускай кнігі.
.jpg)
Вяла мерыпрыемства загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Тамара Круталевіч. Завяршыўся фестываль сумеснай фотасесіяй і шчырымі ўзаемнымі пажаданнямі сустрэцца яшчэ не раз.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.