Бяспека пажылых людзей – клопат іх дарослых дзяцей

Date 28.11.2025 Man
Comment 393
Бяспека пажылых людзей – клопат іх дарослых дзяцей

Сельскія выканаўчыя камітэты, раённыя ўстановы культуры Бярэзінскага раёна на пастаяннай аснове разам з ратавальнікамі арганізоўваюць і праводзяць мерапрыемствы ў сельскай мясцовасці. Людзям расказваюць пра здарэнні ў раёне, дэманструюць фільмы, уручаюць буклеты з карыснай інфармацыяй. Абавязкова рэкамендуюць усталёўваць пажарныя апавяшчальнікі, тлумачаць неабходнасць рамонту печаў і электраабсталявання. Так, за апошні тыдзень у рамках спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару», што праводзілася у Бярэзінскім раёне, прайшлі мерапрыемствы для жыхароў весак Капланцы, Любушаны, Пагост, Сяліба.

Па статыстыцы, большасць пажараў адбываецца менавіта ў сельскай мясцовасці і нярэдка віноўнікам і ахвярай пажару становяцца пажылыя людзі. У сілу асаблівасцяў здароўя і ўважлівасці многія з іх не могуць ужо самастойна не тое што адрамантаваць печку, а нават замяніць элемент харчавання ў пажарным апавяшчальніку. Ратавальнікі на пастаяннай аснове наведваюць домаўладанні адзінокапражываючых пенсіянераў, інвалідаў, адзінокіх старых, і бачаць: умовы пражывання многіх з іх – далекія ад ідэалу ў плане пажарнай бяспекі. Тут адных праверак і сельскіх сходаў мала: павінны «падключыцца» родзічы пенсіянераў і зрабіць ўсё магчымае дзеля бяспечных умоў іх пражывання.

Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Іван Мазанік рэкамендуе:

«Перш за ўсе звярніце ўвагу на печку: глыбокія расколіны ў кладцы, сажа ў коміне, адсутнасць жасцянога ліста на падлозе ля печкі, няспраўныя дзверка печкі – усе гэтыя парушэнні здольныя стаць фактарам пажару. Замяніце старыя электрапрыборы, прыміце меры па рамонту электрасетак у доме пажылога чалавека. Вельмі важна ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў кожным жылым пакоі.  Пакладзіце ля тэлефона памятку з нумарамі экстрэнных служб. Не лішнім будзе часцей наведваць старых людзей. Іх бяспека – клопат менавіта дарослых дзяцей і іншых родзічаў».

Дарэчы, звярнуўшыся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, вы можаце пакінуць заяўку на праверку вашага домаўладання на прадмет адпаведнасці нормам пажарнай бяспекі. Паслуга бясплатная.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30