Лепшы страхоўшчык года

Date 06.12.2025 Man
Comment 277
Лепшы страхоўшчык года

Ужо традыцыйна, не першы год запар, нязменнымі поспехамі ў выкананні даведзеных планаў завяршае год прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Бярэзінскім раёне.

Гэты невялікі па сваёй колькасці калектыў аднадумцаў праяўляе пастаянны клопат пра жыхароў раёна, дапагамае ім у цяжкіх сітуацыях, не пакідае ў бядзе і роспачы, гарантуе сваім страхавальнікам істотную падтрымку. Па меры росту аказваемых насельніцтву паслуг, супрацоўнікі прадстаўніцтва імкнуцца прымяняць іх у сваёй практыцы, укараніць іх сярод людзей, заахвоціць, пашырыць рады кліентаў.

Асноўную ролю ў рабоце з імі адыгрываюць, безумоўна, агенты страхавыя. Большасць з іх працуе на гэтай ніве ўжо не першы год, добра ведае жыхароў замацаваных за імі ўчасткаў, мае з імі цесны кантакт, які і дазваляе паспяхова спраўляцца са сваімі абавязкамі, павялічваць аб’ёмы аказваемых страхавых паслуг. У ліку такіх агентаў і Галіна Мурашка. У прадстаўніцтве яна вось ужо трынаццаты год. Трапіла сюды выпадкова, прызнаецца жанчына, ды так і засталася ў гэтым калектыве. Пра аддадзеныя гады работы тут ніколькі не шкадуе, бо яны былі напоўнены не толькі выкананнем прамых абавязкаў агента страхавога, а і шматлікімі сустрэчамі і зносінамі з многімі людзьмі. А іх у Галіны Уладзіміраўны каля сямісот чалавек. Частка з іх пражывае ў зоне аг. Уша і в. Котава, частка – у Вяшэўцы, у яе абслугоўванні таксама ёсць і частка гарадскога насельніцтва.

– За мінулыя гады ў нас склаліся цесныя, часам сяброўскія адносіны, – расказвае яна. – Ведаю сваіх кліентаў не толькі па адрасе, а і па імені, па месцы работы, па характары, хто чым захапляецца.

І пастаянна імкнуся павялічыць гэты круг, прыцягнуць да страхавання новых людзей, тлумачу, наколькі гэта выгадна, расказваю пра існуючыя і новыя віды страхавання. А іх асартымент зараз настолькі шырокі, што, акрамя страхавання жыцця ці маёмасці, вы можаце заключыць дагавор на страхаванне любога транспартнага сродку, помніка, мабільнага айфона, банкаўскай карткі і г.д. Такім чынам, ахопліваюцца ўсе бакі і аспекты нашага штодзённага жыцця і тыя рызыкі, якія могуць нас напаткаць.

Сёння, напярэдадні прафесійнага свята Дня страхавых работнікаў, у Галіны Мурашка ўдвая прыўзняты настрой: па выніках штогадовага спаборніцтва паміж калегамі на званне лепшага агента страхавога яна заняла першае месца. З гэтай нагоды кіраўнік прадстаўніцтва Ала Роўда ўручыла Галіне Уладзіміраўне адпаведную ўзнагароду.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30