Божае Нараджэнне заўсёды прыносіць радасць і надзею.
Жадаю ў гэты святы час быць бліжэй да вашых сем’яў, парафіяльных супольнасцей, чалавечых сэрцаў.
У гэты выключны і адзіны на працягу ўсяго года вігілійны вечар жадаю падзяліцца аплаткай з усімі, каб гэта свята зблізіла нас яшчэ больш, нарадзіла ўзаемную зычлівасць і дабрыню, супакой і прабачэнне.
Няхай гэта свята схіляе нас усіх таксама да чуласці да хворых, бедных, самотных і церпячых.
Дарагія браты і сёстры!
Жадаю, каб святкаванне Божага Нараджэння было часам нараджэння і ўмацавання ў нас самага лепшага, прыгожага і высакароднага, а новы 2026 год быў поўны добрых хвілін і ўпэўненасці, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто ёй давярае.
З павагай пробашч касцёла Маці Божай Міласэрнай г. Беразіно ксёндз Юзаф СЯРПЕЙКА.