Весялосць + Бяспека  – формула ідэальнага свята!

Date 06.01.2026 Man
Comment 214
Весялосць + Бяспека  – формула ідэальнага свята!

У краіне праходзіць акцыя «Бяспечны Новы год», у рамках якой бярэзінскія ратавальнікі пагутарылі пра бяспеку ў зімовы час з наведвальнікамі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Лазурный», дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, пакупнікамі крамы «Маяк».

Інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова разам з памочніцай з ліку актывістаў Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Валерыяй Шмарлоўскай нагадалі дзецям і дарослым простыя і вядомыя ўсім правілы: не выкарыстоўвай піратэхніку, не ступай на тонкі лёд вадаёма, пры катанні з горкі будзь асцярожны, не дапускай пераахалоджвання, сачы за дзецьмі. На жаль, ужо ў першыя дні нашага года ў краіне зафіксаваныя і выпадкі траўміравання людзей піратэхнікай, і сітуацыі гібелі на вадаёме. Усе ўдзельнікі акцыі атрымлівалі падарункі – буклеты, магніты, карысныя брашуры.

Першы намеснік начальніка Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў расказвае:

«У святы можна весяліцца абсалютна бяспечна: не дапускайце, каб у дзіцячых руках апынулася петарды і ракеты, самі з усімі мерамі засцярогі выкарыстоўвайце іх. Будзьце пільныя пры выхадзе на лёд вадаёмаў: на рэках ён яшчэ вельмі тонкі і небяспечны, заўсёды бярыце з сабой выратавальны жылет. Кантралюйце гульні дзяцей на горках: я маю на ўвазе катанне на цюбінгах. Есць нямала выпадкаў, калі гэтыя так званыя лядзянкі  выносяць дзіцяці на праезжую частку, у дрэва або слуп. Дзіця ўвесь час павінна быць у зоне вашай увагі і кантролю!».

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30