Удзячна настаўніцы беларускай мовы

Date 08.03.2026 Man
Comment 148
Удзячна настаўніцы беларускай мовы

У шэрагу жанчын родам з Бярэзіншчыны, расказаць пра якіх у Год беларускай жанчыны – самая нагода, – галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Маладосць” Вольга Рацэвіч.

Нарадзілася ў в. Альхоўка Бярэзінскага раёна і ў 5-гадовым узросце пераехала з бацькамі ў Беразіно. Вучылася ў сярэдняй школе №2 да 11 класа, пасля паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і з тае пары жыве ў сталіцы. Ужо на 5-м курсе выпадкова даведалася, што ў выдавецтва «Літаратура і мастацтва» (так тады называлася) патрабуецца стыль-рэдактар, пайшла на сумоўе, і маладую, перспектыўную дзяўчыну адразу ўзялі ў аддзел кнігавыдання карэктарам, а потым і кніжным рэдактарам. А неўзабаве прапанавалі пасаду загадчыка аддзела. Потым наспеў час і запрасілі ў самае вядомае ў краіне дзяржаўнае выдавецтва, авеянае шматгадовымі традыцыямі, – «Мастацкая літаратура». І ў 2021-м прапанавалі ўзначаліць часопіс «Маладосць». Так спецыяліст-філолаг нечакана для сябе зрабілася кіраўніком аднако з самых знакамітых і знакавых у літаратурнай перыёдыцы выданняў Беларусі.

– Мне імпануе, што я стала прадаўжальніцай традыцый: у нашым выданні ў свой час друкаваліся Быкаў, Караткевіч, Дайнека, і зараз я гартаю старыя нумары часопіса, бачу імёны галоўных рэдактараў і шчаслівая з таго, што магу цяпер праз коску, недзе там у пераліках, значыцца з такімі знакамітымі людзьмі, як Раіса Баравікова і іншымі.

Гераіня матэрыялу вельмі ўдзячна за тое, што ў жыцці была выдатная настаўніца, сапраўдны педагог ад Бога, Людміла Уладзіміраўна Андрыевіч, якая выкладала беларускую мову ў сярэдняй школе №2. Склалася так, што Вольга любіла мову ледзь не з нараджэння, удзельнічала ў раённых і абласных алімпіядах, і школьная настаўніца займалася са здольнай вучаніцай кожны дзень і нават дадаткова. Разам выконвалі тэсты, вучылі правілы, рабілі практычныя заданні. Аднойчы філфак БДУ абвясціў конкурс «Абітурыент». На фінальным этапе Вольгу запрасілі ў сталіцу, дзе паведамілі, што яна заняла трэцяе месца і мае права вучыцца без уступных экзаменаў. – І я вельмі ўдзячна неверагоднаму чалавеку ў маім жыцці – Людміле Уладзіміраўне. Мне проста пашчасціла быць яе вучаніцай.

Дарэчы, творчыя працы Вольгі, калі яна яшчэ была школьніцай і мела дзявочае прозвішча Заяц, друкаваліся сваім часам на старонках «Бярэзінскай панарамы». Напрыклад, эсэ пра Міхася Скрыпку, пісьменніка з Бярэзіншчыны і іншыя. Любоў жа да роднай мовы і літаратуры была з ёю заўсёды. То, бадай, ужо сямейная традыцыя, бо дачка Аліна, 6-класніца беларускамоўнай школы ў Міханавічах, пабываўшы на адной літаратурнай сустрэчы, запэўніла матулю, што таксама будзе пісьменніцай, калі вырасце.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота з архіва Вольгі РАЦЭВІЧ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30