Бяспека сельскіх жыхароў – адна з найбольш важкіх задач

Date 10.03.2026 Man
Comment 88
Бяспека сельскіх жыхароў – адна з найбольш важкіх задач

У сельскіх установах культуры Бярэзіншчыны раённыя ратавальнікі на пастаяннай аснове праводзяць сходы грамадзян. Часцей наведваюць мерапрыемствы пенсіянеры. Так, чарговыя карысныя гутаркі прайшлі ў сельскіх установах культуры аграгарадкоў Пагост, Паплавы, Мікулічы, вескі Новіны. 

Інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова расказала пра вогненныя здарэнні ў раёне, нагадала правілы эксплуатацыі печаў і электрасетак, парэкамендавала усталёўваць пажарныя апавяшчальнікі. Не абышлі бокам і тэму небяспекі вадаёму у вясенні час. У рабоце дапамагала актывістка Беларускай маладзежнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Валерыя Шмарлоўская.  

Варта ведаць, што большасць пажараў адбываецца ў сельскай мясцовасці і часцей за ўсё віноўнікам і ахвярай пажару становяцца тыя гаспадары, што не ведаюць меры ва ўжыванні спіртнога, а таксама пажылыя людзі. І калі ўплываць на свядомасць і лад жыцця першай названай катэгорыі людзей надзвычай цяжка, то з пенсіянерамі сітуацыя іншая: звычайна яны прыслухоўваюцца да парад інспектара службы ратавання.

Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Іван Мазанік каменціруе:

 Бяспека пажылых людзей, што пражываюць у сельскай мясцовасці, – важная задача, якую мы імкнёмся забяспечыць усімі магчымымі сродкамі. Прафілактыка і інфарміраванне праводзіцца з дапамогай раённай газеты і інтэрнэт-рэсурсаў, падчас адрасных праверак жыллёвага фонду, на сельскіх сходах. Інфарміраванне суб’ектаў прафілактыкі з мэтай аказання адраснай дапамогі – адна з мер. Мы ўпэўнены, што перш за ўсе неабходна размаўляць з людзьмі, тлумачыць ім простыя ісціны: нельга перанакальваць печку і пакідаць у пастаянным рабочым рэжыме электрапрыборы. Своечасова неабходна тынкаваць расколіны печкі і мяняць батарэйку ў пажарным апавяшчальніку. Не пакідаць малых дзяцей без нагляду і не дапускаць курэння ў жылых пакоях. Памятаць пра нумар службы ратавання 112. Здаецца, простыя меры, пра якія ведае кожны. Але ж не ўсе лічаць неабходным іх выконваць.

Звяртаемся да дарослых людзей. Бяспека вашых пажылых бацькоў – тое пытанне, якое нельга пакідаць па-за ўвагай. У сілу асаблівасцяў здароўя і ўважлівасці стары чалавек часто не можа самастойна не тое што адрамантаваць печку, а нават замяніць батарэйку ў пажарным апавяшчальніку. Прыкладзіце ўсе намаганні дзеля бяспечных умоў пражывання пажылых родзічаў.

Зараз праходзіць рэспубліканская міжведамасная акцыя «За бяспеку разам». Штодня ратавальнікі разам з іншымі службамі наведваюць домаўладанні пажылых людзей і інвалідаў, шматдзетных сем’яў і злоўжываючых спіртным людзей для папярэджвання пажараў, а таксама дзеля правядзення шырокамаштабнай тлумачальнай работы.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30