Гаспадыням на заметку: велікодны дэсерт

Date 05.04.2026 Man
Comment 112
Гаспадыням на заметку: велікодны дэсерт

Просты і вельмі смачны рэцэпт велікоднага тварожнага дэсерту без лішніх калорый, без алею і без цукру прапануе прыгатаваць да свята Алена Майсеева – адна з бярэзінскіх гаспадынь, повар са стажам, шматдзетная матуля.

– Але тыя, хто не хоча адмаўляцца ад салодкага, – гаворыць Алена Зігмантаў-на, – могуць дадаць у гэты тварожны святочны дэсерт цукар – на свой густ. Час падрыхтоўкі дэсерту: 15 хвілін + ноч.

Інгрэдыенты:

3 пачкі 2%-тварагу (па 180 г);
125 г мяккага абястлушча-нага тварагу;
50 г разынак;
50 г курагі;
2-3 ст. л. мёду;
Ванілін – па гусце.

Прыгатаванне:

Разынкі і курагу прамываем, заліваем цёплай вадой і даем размякнуць. Тварог добра размінаем і змешваем усе інгрэдыенты.

Формачку перавернем дагары нагамі – верхавінай ставім на сподачак, засцілаем ўнутры марляй і выкладваем туды тварожную масу, укрываем і зверху ставім што-небудзь цяжкае, каб атрымаўся гнёт.
Адпраўляем гэту канструкцыю на ноч у халадзільнік. Да раніцы лішняя вільгаць сцячэ і будзе ўсё гатова. Застанецца толькі зняць форму і марлю. Упрыгожваем па жаданні цукатамі або арэхамі.

Прыемнага святочнага апетыту!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30