Не маем права забываць...

Date 08.05.2026 Man
Comment 97
Не маем права забываць...

Штогод напярэдадні Дня Перамогі бярэзінскія ратавальнікі наводзяць парадак і ўскладваюць кветкі на брацкай магіле ў вёсцы Жарамец Бярэзінскага раёна. Тут пахаваныя дваццаць байцоў Чырвонай Арміі, што загінулі за незалежнасць сацыялістычнай дзяржавы ў час падзей 1920 года. Помнікі, брацкія магілы, мемарыяльныя комплексы, якіх зашмат на зямлі нашай Радзімы – шматлікія сведкі неспакойных падзей мінулага. Гэтыя падзеі можна тлумачыць па-рознаму, аднак відавочна адно: яны паўплывалі на шматлікія працэсы ў краіне і склалі для нас умовы для мірнага жыцця.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік расказвае:

– Прыняць удзел у навядзенні парадку на помніках – наш грамадскі абавязак і тое нямногае, што мы можам зрабіць дзеля ўшанавання памяці продкаў. Шматлікія страшныя сведчанні ваенных падзей мінулага стагоддзя – брацкія магілы. Не кожнае надмагілле захавала імёны людзей, падчас нават лічба колькасці пахаваных – прыблізная. Падтрымліваць парадак на помніках, памятаць пра гераізм продкаў, што жылі ў няпросты час – тое нямногае, што мы можам зрабіць для ўшанавання іх памяці. Варта не забываць, што супярэчлівыя падзеі мінулага стварылі той фундамент, на якім пабудавана наша мірнае жыццё ў прыгожай і свободнай Беларусі. Вывучаць гісторыю, памятаць яе і распавядаць пра гэта дзецям – надзвычай важна, каб страшныя падзеі мінулага не маглі паўтарыцца.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31