Найлепшыя канікулы – вяселыя і бяспечныя!

Date 10.06.2026 Man
Comment 109
Найлепшыя канікулы – вяселыя і бяспечныя!

У найлюбімейшую дзятвой пару – летнія канікулы – ратавальнікі актыўна працуюць з дзецьмі падчас прафілактычнай акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Бяспечныя канікулы». Так, чарговае мерапрыемства прайшлі ў прышкольным лагеры ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Беразіно». Акрамя таго, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала групу дзетак, што выхоўваюцца ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Паглядзець вясёлы і павучальны мультфільм, адгадаць загадкі, адказаць на пытанні гульні-віктарыны «Дзе логіка?», правільна «патушыць» умоўнае ўзгаранне, патэлефанаваць у службу ратавання прапанавала інспектар дзецям. Звычайна дзеці выдатна адказваюць амаль што на любое пытанне, што датычыцца іх бяспекі. Аднак ці змогуць яны правільна сарыетавацца ў надзвычайнай сітуацыі? Надзвычай важна перш за ўсё навучыць і дзяцей, і дарослых не дапусціць небяспечных абставінаў. Найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымалі карысныя падарункі.

Так, васьмігадовы Мацвей расказаў, што хоча быць пажарным і марыць дапамагаць людзям:

– Я  бачыў, як аднойчы машыны ехалі на пажар! Было цікава і крыху страшна. А яшчэ я быў на экскурсіі і сядзеў у такой машыне! Хочацца хутчэй вырасці, каб стаць ратавальнікам і тушыць пажары, – зазначыў хлопчык.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік нагадвае дарослым:

– Дзеля забеспячэння дзецям не толькі актыўнага, а ў першую чаргу бяспечнага адпачынку, кантралюйце іх гульні ў летнюю пару. Гэта той самы перыяд, калі дзятва часта застаецца без нагляду і ў імкненні пазнаваць свет можа выбіраць для сябе небяспечныя гульні. Статыстыка сведчыць, што летам з-за недастатковага нагляду з боку бацькоў дзеці нярэдка тонуць на вадзе, на пажарах, атрымліваюць электратраўмы, выпадаюць з вокнаў. Неабходна зрабіць усе магчымае, каб нам і нашым дзецям ніколі не прыходзілася тэлефанаваць па нумары 112. Аднак памятаць яго неабходна! Вывучыце разам з дзіцяці ваш дамашні адрас, а таксама малое павінна ведаць парадак дзеянняў пры пажары: не хавацца, выбягаць, тэлефанаваць пажарным і бацькам.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30