Правілы бяспекі – для асаблівых дзяцей

Date 11.06.2026 Man
Comment 211
Правілы бяспекі – для асаблівых дзяцей

На базе Бярэзінскага адукацыйнага міні-цэнтра бяспекі прайшла акцыя ратавальнікаў «Бяспечныя канікулы»: удзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці, што выхоўваюцца ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання. Падыход да дзяцей, што маюць асаблівасці псіхічнага і фізічнага развіцця, асаблівы: патрабуецца больш увагі да іх стану і настрою, заняткі звычайна больш простыя для найлепшага ўспрымання дзецьмі інфармацыі.

 Разам з інспектарам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгай Ермаковай удзельнікі акцыі абмеркавалі магчымыя небяспечныя сітуацыі, у якія могуць трапляць людзі, патэлефанавалі ў службу ратавання, паглядзелі мультфільм «Чароўная кніга». Кожны змог папрактывацца ў правільнай сарціроўцы смецця, пагуляць у анлайн-гульню «Крокі ратавання», а таксама мы паўтарылі правілы карыстання электрычнымі прыборамі. Кожнае дзіця самастойна паспрабавала паставіць прас на дошку бяспечна дзеля папярэджання ўзгарання.

Яркае напаўненне міні-цэнтра бяспекі спадабалася дзецям, асабліва тэматычная падлога, сектары якой іміціравалі знаходжанне чалавека ў розных зонах: у лесе, на дарозе, на вадаеме, на балоце і ў кар’еры.

Спецыяліст раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Святлана Клешчанок зазначыла:

Мы з дзецьмі ўпершыню наведалі міні-цэнтр. На невялікай плошчы змешчана нямала трэнажораў для навучання дзяцей, гэта ўражвае. Нашым выхаванцам вельмі спадабалася: для асаблівых дзяцей важна тактыльнае пазнанне гэтага свету: магчымасць самастойна выканаць новае дзеянне гэта і задавальненне для іх, і развіцце. Дзякуй за цікавы занятак!

Напрыканцы ўсе дзеці атрымалі карысны падарунак ад раённных ратавальнікаў і гучна падзякавалі.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30