Па добрай традыцыі, якая склалася ў апошнія гады, дажыначны каравай стаў добрым падарункам пацыентам, якія знаходзяцца ва ўчастковай бальніцы. Каравай старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Сакалоўскі перадаў галоўнаму ўрачу Бярэзінскай райбальніцы Крысціне Крук, якая і адправілася з такім шыкоўным падарункам ва ўчастковую бальніцу.
Вось так і атрымалася, што нашы землякі, хоць і не пабывалі на абласных Дажынках, але смак і водар гэтага свята змаглі адчуць і прадэгуставаць нават не выязджаючы за межы раёна.
Сапраўды багатым і шчодрым выдаўся сёлетні каравай Міншчыны
.jpg)
.jpg)