Мы – супраць наркотыкаў!

Date 18.03.2022 Man
Comment 434
Мы – супраць наркотыкаў!

У краіне з 14 па 20 сакавіка праходзіць рэспубліканская межведамасная акцыя “Разам за бяспечную будучыню”.

Адбываецца яна і на Бярэзіншчыне. Прадстаўнікі Бярэзінскага РАУС, пракуратуры і іншых структур наведваюцца ў раённыя навучальныя ўстановы, дзе праводзяць прафілактычныя гутаркі са школьнікамі і педагогамі на тэмы правапарушэнняў, і ў першую чаргу звяртаюць увагу на гандаль наркотыкамі.

Так, днямі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Таццяна Харэвіч, намеснік пракурора Бярэзінскага раёна Андрэй Філончык, прадстаўнік РК ГА “БРСМ” Аксана Крывянкова, загадчыца дзіцячага аддзела ДУ “Бярэзінскі РЦК” Валянціна Самец сустрэліся з педагагічнымі калектывамі і вучнямі школ у Лешніцы, Брадцы, Капланцах, Дзмітравічах, Пагосце і іншых.

Размова з падлеткамі…

– Жывы прыклад з жыцця: школьнік убачыў аб’яву “хуткі заробак”, якая абяцае да 1 тысячы долараў за тыдзень, – расказвае Андрэй Філончык. – Вы задумайцеся, хто зарабляе ў нас законным спосабам 4 тысячы долараў у месяц?

Падобныя аб’явы вывешваюць "дзялкі" ў сферы наркабізнесу. Ніжняя планка пакарання за нарказбыт пачынаецца ад 8 гадоў пазбаўлення волі. У нашай краіне крымінальная адказнасць па артыкуле 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў) пачынаецца для грамадзяніна з 14-гадовага ўзросту. І для 14-гадовага дзіцяці, які купіўся на падобную аб’яву, 8 гадоў за крата-мі – гэта, мабыць, вечнасць. Калі вы паддаліся спакусе лёгка зарабіць, зрабіўшы закладку наркотыкаў, то ведайце: закон вызваляе непаўналетняга ад крымінальнай адказнасці, калі адразу пайсці на супрацоў-ніцтва са следствам.

…І з педагогамі

– Просьба да педагогаў: калі раптам заўважылі намёкі на прысутнасць наркотыкаў у школе, адразу сігналізуйце! Важна памятаць: своечасовае прадухіленне правапарушэння дазваляе вырашыць шмат праблем і не дае зламацца чалавечаму жыццю і лёсу, – зазначыла ў гутарцы з педагогамі Таццяна Харэвіч.

І пра іншае

У час акцыі супрацоўнікі мілі-цыі і пракуратуры расказалі школьнікам і дарослым не толькі пра адказнасць за ўдзел непаўналетніх у незаконным абароце наркотыкаў.Прысутныя пачулі пра адказнасць за захоўванне і распаўсюджванне матэрыялаў парнаграфічнага характару, распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах, злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій. Асаблівая ўвага ўдзялялася паводзінам у Інтэрнэце. Шырока разглядалася пытанне суіцыдаў сярод непаўналетніх.

З педагогамі былі праведзены гутаркі па тактыцы выяўлення дзяцей, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы, і прафілактыцы палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

Выпускнікам былі даве-дзеныя правілы прыёму ва ўстановы адукацыі МУС.

Вучні даведаліся пра магчымасць прыняць удзел у рэспубліканскім смартмобе па прафілактыцы наркаманіі. Лепшыя работы будуць размешчаны ў TikTok.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Календарь

« Февраль 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28