Як жа вырашылася праблема?
За адказам звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Бабуры:
- “Зварот грамадзянкі, які паступіў на “гарачую лінію” Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці, па пытанні невыканання заяўкі аб неабходнасці вывазкі халадзільніка і макулатуры, разгледжаны. Паведямляем наступнае.
Па даных РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” 31.08.2022 года па месцы пражывання была ажыццёўлена закупка макулатуры вагой 115 кг. Ніякай бытавой тэхнікі (па заяўцы халадзільнік) да здачы М.Р. Комар не прад’явіла.
У ходзе разбіральніцтва па паступіўшым звароце ў адносінах да нарыхтоўшчыка прадуктаў і сыравіны былі прыняты меры дысцыплінарнага спагнання. Дадаткова праведзена гутарка аб недапушчэнні падобных выпадкаў у далейшым.
Як бачым, праблема вырашана станоўча. А заяўка ж магла быць закрытая і без дадатковага ўмяшання кантралюючых органаў.
Падрыхтаваў Анатоль ПАЛЫНСКІ.