Старонкі яе календара

Date 02.07.2022 Man
Comment 584
Старонкі яе календара

На жыццёвым календары Галіны Магілкі – 99-ы год. І якія гэта гады! Кожны з іх напоўнены багаццем падзей і мужнасцю.

Сёння Галіна Іванаўна адна з тых нямногіх людзей, хто носіць ганаровае званне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і перад ратным подзвігам якой мы ўдзячна схіляем галовы, жадаем добрага здароўя і абавязкова сустрэць свой стагадовы юбілей.

У сённяшнім свяце Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ёсць заслуга і Г. Магілкі, бо ў свой час яна прымала ўдзел у вызваленні нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а яе франтавая дарога праходзіла зусім побач з Бярэзіншчынай – праз горад Жодзіна. Але гэта было ў 1944 годзе. У баявы шлях Галіна Іванаўна адправілася двума гадамі раней, калі ў 1942 годзе добраахвотніцай запісалася ў войска. Было гэта ў Дагестане, адкуль родам жанчына.

Горад Грозны на той час лічыўся стратэгічным аб’ектам, куды рваліся фашысты ў імкненні захапіць заводы па перапрацоўцы нафты. На іх шляху стаяў мужны заслон савецкіх войск, у тым ліку і 744-ы зенітна-артылерыйскі полк, байцом якога з’яўлялася маладая дзяўчына. Яна на роўных з мужчынамі вяла прыцэльны артылерыйскі агонь па ворагу, біла гітлераўцаў і выстаяла ў той жорсткай барацьбе дабра са злом. Шмат гераічных позвігаў на рахунку Галіны Іванаўны. Баявы шлях адважнай артылерысткі праходзіў праз Украіну, Беларусь, краіны Еўропы і завяршыўся ў Берліне.

Сёння пра тыя баявыя вогненны гады Г. Магілцы нагадваюць не толькі яе шматлікія ўзнагароды за ратны подзвіг. Засталіся яны і моцна заселі ў памяці як час маладосці, прызначаны чалавеку для кахання і росквіту ўсіх сіл, які прыпаў на зусім іншыя пачуцці і вялікія выпрабаванні на чалавечую годнасць.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « “Заўтра была вайна” Наша память - священна »