Як падкрэсліў А. Кручанаў, маючы адбыцца рэферэндум па прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі стане самай галоўнай палітычнай падзеяй года і вельмі важна, каб у ім прынялі ўдзел грамадзяне нашай рэспублікі, выказалі сваё волевыяўленне і зрабілі правільны крок.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел генедаральны дырэктар ААТ “Мінаблаўтатранс Уладзімір Федаровіч і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Бабура.
У ходзе сустрэчы адзначалася, што калектывам аўтапаркаў вобасці рэгулярна аказваецца пасільная дапамога, у тым ліку і ў рамонце аўтавакзалаў райцэнтраў вобласці. Так, зараз рыхтуецца каштарысная дакументацыя на капітальны рамонт і Бярэзінскага аўтавакзала. Работы намячаецца правесці ў 2023 годзе.
Падчас сустрэчы ўзнімаліся і некаторыя іншыя пытанні.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.