Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко.
Удзельнікі мітынга далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання ў памяць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, хто загінуў у тыле, хто быў закатаваны ў фашысцкай няволі.
Прадстаўнікі Бярэзінскага райвыканкама, прафсаюзных і ветэранскіх арганізацый, працоўных калектываў, рэлігійных абшчын і БРСМ усклалі кветкі да помніка.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.