На дзень моладзі - маладзежны цэнтр!

Date 26.06.2022 Man
Comment 951
На дзень моладзі -  маладзежны цэнтр!

Менавіта такі шыкоўны падарунак на свята атрымалі маладыя людзі Бярэзіншчыны.

Адкрыццё маладзежнага цэнтра бярэзінцы чакалі з вялікім нецярпеннем! Урэшцэ рэшт у горадзе будзе свая дыскатэка. Таму збірацца людзі пачалі яшчэ да вызначанага часу, а ў гэты час тут ва ўсю ішлі апошнія прыгатаванні.

- Мы вырашылі для сябе, што адкрыццё маладзежнага цэнтра павінна стаць значнай падзеяй для горада і бярэзінцаў, - адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская. – Таму падрыхтавалі шэраг сюрпрызаў.

І сапраўды падзівіцца на адкрыцці маладзежнага цэнтра мог кожны наведвальнік,бо тут табе і яркія лаўнж – зоны і ўтульныя столікі для кампаній, 5 арыгінальных фотазон і бар.

Усе яны аказаліся даспадобы бярэзінцаў, якія загадзя забраніравалі сябе лепшыя месцы перад сцэнай.

І ніколькі не прагадалі.бо першым выступіў перад бярэзінцамі славуты музыкант Аляксандр Варанішча. Яго акорды прымусілі бярэзінцаў не толькі падпяваць упадабаным шлягерам, але і пусціцца ў танцы.

Не менш узняла настрой і зарадзіла пазітывам амаль трыццаціхвіліннае выступленне шоў барабаншчыкаў. Яно завяршылася выбухам канфецці. Урэшцэ-рэшт і пачаў сваю работу ўнікальная дысказала. Тут першымі жывой музыкай выступіў кавер- бэнд “Коза ностра”. Трэба было бачыць як і выступленне пасавала настрою маладых людзей.

Алена Сахончык:

- Скажу шчыра, што адкрыццё маладзежнагацэнтра і ўнікальнай дысказалы мы з сяброўкамі чакаліз нецярпеннем. Нават тыя хто не планаваў ісці змяніў свае рашэнне і ніколькі не пашкадаваў. Мы цудоўна адпачыліі сваёй кампаніяй і ўдосталь патанцавалі. Думаю, мы яшчэ нзераз сюды прыйдзем адпачываць, бо ўмовы тут шыкоўныя, ды і атмасфера выдатная. Вялікі дзякуй за гэта шчыр кажу работнікам культуры.

Людміла Шумская:

- Ведаеце, мяне сюды запрасіла 80 – гадовая сяброўка. Ды і ці магла я ў свае гады прапусціць такую падзею? Ці буду я хадзіц на дыскату? Абавязкова! Сёння я ў захапленні ад жывой музыкі, целай атмасферы, энергіі і прыгажосці маладых людзей.

Ігар Скамейка:

- Мне таксама спадабалася сенняшняе адкрыцце маладзежнага цэнтра. Чаго ад яго чакаю? Удосталь натанцавацца пад клубную музыку і весела правесці вольны час з сябрамі.

Мікалай Расійскі:

- Мне таксама усе спадабалася, бо даўно наша моладзь не атрымлівала такіх шыкоўных падарункаў. Думаю, што ў нашых работнікаў культуры фантазія багатая і яны не стомяцца здзіўляць нас сваімі сюрпрызамі.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць