А папярэднічала насычанай праграме спаборніцтваў традыцыйная цырымонія адкрыцця мерапрыемства. Пачэснымі часцямі яе сталі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова, галоўны прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валерый Вішнеўскі і начальнік цэнтра фізкультурна-аздараўленчай, спартыўнай і турыстычнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сяргей Саскавец.
Першымі віталі ўдзельнікаў турзлётуі зычылі ім сумленнай барацьбы Алеся Аляксееўна і Сяргей Станіслававіч.
У ліку каманд – удзельніц спаборніцтваў і прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама – каманда “Фенікс”. Таму будзем трымаць за іх кулачкі і зычыць ім толькі прызавога месца ў родных мясцінах.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ,