У рабоце пасяджэння прыняў удзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч. Аказаўся ён тут зусім не выпадкова, бо адным з пунктаў пасяджэння быў разгляд пытання аб рабоце рэдакцыі газеты “Бярэзінская напарама”. З інфармацыяй выступіла галоўны рэдактар выдання Юлія Букель.
Затым Андрэй Кунцэвіч наведаў рэдакцыю, дзе азнаёміўся з умовамі работы і дзейнасцю мясцовых журналістаў. У кнізе ганаровых наведвальнікаў рэдакцыі ён пакінуў запіс наступнага зместу: “Калектыву газеты “Бярэзінская панарама”. Шаноўныя калегі, дзякуй вам за вашу працу! Міру і дабрабыту!”. Акрамя таго першы намеснік міністра не мог не пабываць і ў шыкоўных апартаментах раённай бібліятэкі, якія былі створаны тут зусім нядаўна пасля рэканструкцыі будынка. Ураджанні ад убачанага ў шаноўнага госця засталіся самыя станоўчыя.