Тут старт галоўнай сельскагаспадарчай кампаніі ўрачыста далі старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук і яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян. Яны першымі павіншавалі камбайнераў з пачаткам жніва, прынялі хлеб са збожжа старога ўраджаю і пажадалі ўсім важкіх намалотаў.
- Здаецца, яшчэ зусім нядаўна селянін шчодра засяваў раллю збожжам, а вось ужо надышоў час убіраць вырашчаны ўраджай, - гаварыў Дзяніс Ігаравіч, - патрэбна абмалаціць звыш 13 тысяч палеткаў збожжавых культур. Вядома ж, не ўсе атрымалася, што было намечана,але мяркую, што ўраджайнасць абяцае быць на парадак вышэй мінулагодняй.
- Добрага вам надвор’я, - зычыла ўсім удзельнікам жніва Карына Гарэгінаўна, – і моцнага здароўя камбайнераў, бо цяпер у іх руках нашы важкія намалоты. Жадаю працаваць без страт і траўматызму. Да будучых сустрэч на палетках!
Зажынкі - старажытнае свята. Таму сялянскую вернасць традыцыям продкаў прадэманстраваў народны сямейна –абрадавы гурт “Радзіна” Новінскага СДК.. Ды і як ісці на добрую справу без Боскага бласлаўлення. Прачытаў малітву і акрапіў святой вадой сельскагаспадарчую тэхніку іерэй Анатоль.
Жыццё не стаіць на месцы. Вось і да старадаўніх традыцый далучаюцца новыя. Так, на раённым свяце “Зажынкі” прайшоў конкурс на лепшы сноп і вяночак са збожжа. Тут перможцамі ў першай намінацыі сталі ў адпаведным парадку сельгасфіліял “Здравушка-агра”, ААТ “Багушэвічы” і сельгасфіліял “ОМА”, а ў другой - ААТ “Багушэвічы”, сельгасфіліял “АграМАЗ” і ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” . Падарункі ім уручалі асабіста начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Марыя Каўзуновіч.
Гасцінна віталі паважаных гасцей у ААТ “Багушэвічы”. Тут гаспадары прадстаўнікам кожнай гаспадарцы ўручылі каравай з сімвалічным надпісамі падарунак. Не забыліся арганізатары і пра галоўных віноўнікаў свята. Кожны багушэвіцкі камбайнер атрымаў перад жнівом “ссабойку”.
І вось нарэшце дырэктар ААТ “Багушэвічы” Юрый Сухоцкі дае старт раённаму жніву:
- Экіпажы па машынах!
Старт массовой жатвы дан✅✅✅
І шэсць магутных камбайнаў адпраўляюцца на палеткі. У добры шлях, за шчодрым ураджаем і важкім коласам! Наперадзе цяжкія будні ўсіх удзельнікаў жніва за ўраджай гэтага года.І вядома хочацца пажадаць удалай гарачай пары.
Встречаем флагманов кораблей - руководителей сельхозпредприятий
Напутственное слово от председателя Березинского райиспокома Дениса Дишука ✅
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Юліі БУКЕЛЬ.