Вось і ў час свайго наведвання Цэнтра Аляксандр Аляксандравіч шчыра віншаваў яго гадаванцаў і іх бацькоў з надыходзячым святам, падарыў навагоднія падарункі і пакінуў на памяць гэтай навучальнай установе новы камп’ютар.
Да слоў віншаванняў сталічнага госця далучыліся прысутныя на мерапрыемстве намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вольга Калячка, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ала Петруковіч і спонсар праводзімага свята Мікалай Шпак.
А на свяце адбываліся сапраўдныя цуды: на яго завіталі Дзед Мароз і Снягурка, нават Снегавік зазірнуў сюды! Было нямала танцаў, конкурсаў, загадак і радасных усмешак. Дзеці весела вадзілі карагоды, ім дапамагалі ў гэтым прысутныя бацькі і госці. А на развітанне кожнаму хацелася зрабіць фотазымак на памяць разам з такім вясёлым і забаўным Дзедам Марозам і яго ўнучкай Снягуркай.
Навагоднія святочныя мерапрыемствы для дзятвы на Бярэзіншчыне будуць прадоўжаны. Створым казку разам!