Кніжны інклюзіў

Date 19.11.2021 Man
Comment 1334

Увесь лістапад на Бярэзіншчыне доўжыцца месячнік “Літаратурнае краязнаўства ў асобах”. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі наладзілі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН інклюзіўную арт-гасцёўню “Літаратурныя галасы Бярэзіншчыны”.

Навідавоку паўсталі героі твораў пісьменніка, лаўрэата літаратурнай Нацыянальнай прэміі, уладальніка медаля Ф.Скарыны Міхася Пазнякова, які ў 70-я гады настаўнічаў на Бярэзіншчыне. Чытацка-тэатралізаваная імпрэза дазволіла калектыўна прачытаць лепшыя творы слыннага літаратара, паяднанага лёсам з бярэзінскім краем.

Кожны з прысутных мог выступіць у ролі самадзейнага артыста зладжанага літаратурнага прадстаўлення па апавяданнях М.Пазнякова “Вяртанне з фронту”, “Клён”, “Цукеркі”, “Голас”, “З новым падыходам”. Літаратурная арт-гасцёўня падарыла ўсім замілаванне мілагучнай беларускай мовай, цікавымі сюжэтамі, магчымасць праявіць аматарскія здольнасці.

 Государственное учреждение культуры

«Березинская центральная районная библиотека»

Минской области

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Раім прачытаць Раім прачытаць »
« Кастрычнік 2022 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31