Лётчыкі родам з Бярэзіншчыны

Date 11.03.2022 Man
Comment 836
Лётчыкі родам з Бярэзіншчыны

Сёлета споўніцца 77 гадоў Вялікай Перамозе. Але падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і да гэтага часу жывыя ў нашай удзячнай памяці. На жаль, і пасля такога вялікага прамежку часу не ўдалося ўстанавіць месцы пахавання кожнага з загінуўшых, каб аддаць сваё шанаванне героям.

 Шмат іх было – пехацінцаў, танкістаў, сувязістаў, артылерыстаў, прадстаўнікоў іншых родаў войск. Сёння ж наша гаворка пойдзе пра лётчыкаў. Аказалася, што ў радах авіятараў было нямала прадстаўнікоў Бярэзіншчыны.Шмат іх было – пехацінцаў, танкістаў, сувязістаў, артылерыстаў, прадстаўнікоў іншых родаў войск. Сёння ж наша гаворка пойдзе пра лётчыкаў. Аказалася, што ў радах авіятараў было нямала прадстаўнікоў Бярэзіншчыны.

У перадваенныя 30-ыя гады Савецкі Саюз з вялікім размахам разгарнуў будаўніцтва і пераўзбраенне авіяцыі. Самалёты станавіліся памочнікамі нават у сельскай гаспадарцы. Палявыя аэрадромы базіраваліся ўжо і ў Беларусі. Існавалі яны і на тэрыторыі нашага раёна, напрыклад, у Беразіно, вёсках Якшыцы, Неганічы (ваенны), Божына (рамонтны) і некаторых іншых.

Сельскія хлапчукі і дзяўчынкі з зайздрасцю глядзелі ў неба на бясстрашных лётчыкаў. Многія марылі аб небе. Сваю мару яны ажыццявілі і сталі авіятарамі. І калі пачалася вайна, пайшлі абараняць сваё савецкае неба. Каля 40 нашых землякоў знішчалі ворага ў паветры, звыш 20 з іх вярнуліся з франтоў, атрымаўшы ордэны і медалі. А вось 13 лётчыкаў так і не вярнуліся дамоў. Адны згарэлі разам з самалётам, у крутым піке ўразаліся ў зямлю, другія, не дацягнуўшы на пашкоджаных самалётах да роднага аэрадрома, падалі ў лясы і балоты, рэчкі і азёры. Большасць такіх герояў да гэтага часу значацца ў жалобным спісе “не вярнуўся з баявога вылету”.

Пра іх наш сённяшні расказ.

Нікіфар Ягоравіч БАРАВУЛЯ, 1909 года нараджэння, в. Прудок Арэшкавіцкага сельсавета. Прызваны 15.03.1931 г. Бярэзінскім райваенкаматам. Старшына, малодшы тэхнік-лейтэнант, 897 знішчальны авіяполк 1 змешанага авіякорпуса 268 знішчальнай авіяцыйнай дывізіі. Член ВКП(б). Узнагароджаны медалямі “За адвагу” (16.03.1943) і “За абарону Сталінграда” (25.03.1944), ордэнам Чырвонай Зоркі (04.091943). Загінуў 10.04.1944 г. пры выкананні службовых абавязкаў. Пахаваны: Адэская вобласць, Васільеўскі раён, сяло Новавасільеўка.

Пётр Рыгоравіч БАЛДЗЕНКА, 1920 года нараджэння, в. Заброддзе Дзмітравіцкага сельсавета. Прызваны Бярэзінскім райваенкаматам. Сяржант, авіямеханік, 74 штурмавы авіяполк 16 авіядывізіі. Загінуў 16.08.1941 г. пры пералёце з аэрадрома Роўна-Хібалаўка пры авіякатастрофе, Заходняя Украіна. Разам з ім загінуў сяржант, пілот Васіль Іванавіч Астрахоўскі.

Уладзімір Іванавіч БУРЫ, 1913 года нараджэння, в. Лешніца. Старшы лейтэнант, 66 авіяцыйная дывізія ваенна-паветраных сіл, Паўднёвы фронт, 459 НСБАП, начальнік сувязі, штурман. 04.02.1942 г.
не вярнуўся з баявога задання на самалёце СБ. Разам з ім загінулі старшы лейтэнант, камандзір звяна Дзмітрый Міхайлавіч Бірукоў і старшы сяржант, паветраны стралок-радыст Аляксей Апанасавіч Федасееў.

Мікалай Рыгоравіч ЗАПРУДСКІ, 1914 года нараджэння, в. Міраслаўка Сялібскага сельсавета. У Чырвоную Армію прызваны Іванаўскім райваенкаматам Іванаўскай вобласці. Малодшы лейтэнант, камандзір узвода, 6 Дальнебамбардзіровачны авія-полк 27 Дальнебамбардзіровачнай авіябрыгады. Паветраны стралок 3 авіяэскадрыллі. Збіты 06.01.1940 г. у Фінляндыі ў раёне Юурыкорпі (Uuurikoepi), пахаваны ў безыменнай магіле Уронланпі.

Іван Ігнатавіч ЗІНКЕВІЧ, 1922 года нараджэння, в. Міраслаўка. Прызваны Бярэзінскім райваенкаматам у 1940 г. Малодшы лейтэнант, лётчык 438 знішчальнага авіяпалка 205 знішчальнай авія-дывізіі. У 1942 г. закончыў Барысаглебскую вышэйшую школу пілотаў. Загінуў 22.11.1943 г. – збіты ў паветраным баі ў раёне с. Н. Светлаполь. Пахаваны: Украіна, Кіраваградская вобласць, Александрыйскі раён, с. Ізмай-лаўка, магіла №93.

Іван Міхайлавіч КАРКАНІЦА, 1923 года нараджэння, калгас імя Сталіна (в. Гарадзішча) Перавозскага сельсавета. Прызваны Бярэзінскім райваенкаматам у 1941 г. Гвардыі малодшы лейтэ-нант, 44 гвардзейскі бамбар-дзіровачны авіяполк 4 гвар-дзейскай бамбардзіровачнай авіядывізіі. Член ВКП(б). Прапаў без вестак: у ноч з 23 на 24 кастрычніка 1944 г. не вярнуўся з баявога задання.

Карканіца

Уладзімір Кандратавіч КАРЧЭЎСКІ, 1902 года нараджэння, в. Плісічына. У Чырвонай Арміі з 1931 г. Падпалкоўнік, камандзір авіяэскадрыллі, лётчык 2 класа, 10 асобная авіяэскадрылля. Загінуў 17.09.1951 г. у час авіякатастрофы. Захаваны: Прыморскі край, г. Улfдзівасток, вуліца Грамадзянская, в/ч 2171. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Японіяй” (30.09.1945), ордэнамі Чырвонай Зоркі (03.11.1944), ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі (20.09.1945).

Карчэўскі

Мікалай Пятровіч КАРЧЭЎСКІ, 1920 года нараджэння, в. Астроўкі (Новае жыццё) Брадзецкага сельсавета. У Чырвонай Арміі з 30.04.1943 г. Малодшы лейтэнант, 297 знішчальны авіяполк 286 знішчальнай авіядывізіі 16 паветранай арміі, Цэнтральны фронт. Загінуў (прапаў без вестак) 06.05.1943 г. Арлоўская вобласць, с. Троіцкае, брацкая магіла.

Уладзімір Мінавіч КОЙПІШ, 1922 года нараджэння, в. Захаркі Клічаўскага раёна. У Чырвонай Арміі з 1941 г., прызваны Бярэзінскім райваенкаматам. Сяржант, стралок бамбардзіроўшчыка, затым малодшы лейтэнант, штурман звяна, 677 змешаны авіяполк. Кандыдат у члены ВКП(б) з 1942 г. Загінуў 05.04.1944 г. разам з членамі экіпажа лётчыкам Арцеміем Іванавічам Анісімавым і паветраным стралком Сямёнам Іосіфавічам Шаўцовым. Пахаваны: Смаленская вобласць, Спаса-Данілаўскі раён, в Ключы, заходняя ўскраіна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі 17.06.1943 г.

Мікалай Ермалаевіч НЕСЦЯРОВІЧ, 09.1920 года нараджэння, в. Пагост (в. Хватаўка). Прызваны Бярэзінскім райваенкаматам у кастрычніку 1940 г. Малодшы лейтэнант, 140 бамбардзіровач-ны авіяполк 276 бамбардзіровачнай авіядывізіі 13 паветранай арміі. Загінуў 30.06.1944 г. пры выкананні баявога задання. Труп трапіў у возера ў 12 км на паўночным усходзе ад г. Выбарга. Пахаваны: п. Аўсова, магіла №6, Ле-нінградская вобласць, Выбаргскі раён. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені (26.06.1944).

Несцяровіч

Сцяпан Майсеевіч НЕСЦЕРАЎ, 1921 года нараджэння, в. Несцяроўка. Добраахвотнік. Прызваны Гур'еўскім райваенкаматам Новасібірскай воб-ласці. Старшы сяржант, штурман, 918 знішчальны авіяполк. Загінуў пры выкананні баявога задання ў авіякатастрофе на аэрадроме Зарубінцы 25.06.1944 г. разам з членам экіпажа бортмеханікам, старшым сяржантам Генадзем Канстанцінавічам Рудуноўскім. Пахаваны: Украіна, Цярнопальская вобласць, г. Зарубінцы, гарадскія могілкі.

Рыгор Сілавіч РУДЗЯНКОЎ, 1920 года нараджэння, г. Беразіно. Малодшы лейтэнант, паветраны стралок-бамбардзіроўшчык, 5 гвардзейскі мінна-тарпедны авіяполк Чарнаморскага флоту. 30.05.1942 г. не вярнуўся з бая-вога задання.

Рудзянкоў

Міхаіл Дзянісавіч СЯРМЯЖКА, 1915(18?) года нараджэння, в. Пружанка, член ВЛКСМ. Жыў у г. Вузлавая шахта №4. Загінуў 6 сакавіка 1943 г. пад г. Ржэвам.

Сермяжка

Міхаіл Іванавіч УМЭЦКІ, 1912 года нараджэння, в. Крупа. Лейтэнант, 43 авіядывізія 603 авіяпалка, Заходні фронт. Загінуў 20.12.1941 г. пры выкананні баявога задання разам з членамі экіпа-жа: камандзірам эскадрыллі, старшым лейтэнантам Аляксандрам Пятровічам Смірновым і паветраным стралком-радыстам Мікалаем Іванавічам Кашкаровым. Месца пахавання невядома.

Умэцкі

Ігар ЖУКОЎСКІ,
краязнаўца.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: Фотахроніка мінуўшчыны »
« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31